Трапі́чны цыкло́н, трапічны ўраган — цыклон, які ўтварыўся ў трапічных шыротах — магутны атмасферны віхор з паніжаным атмасферным ціскам у цэнтры. У адрозненне ад пазатрапічных цыклонаў, часта спалучаны з штармавымі хуткасцямі ветру. У свеце штогод назіраецца каля 80 трапічных цыклонаў. Для фармавання трапічнага цыклону трэба высокая тэмпература вады, сіла трапічных цыклонаў нашмат большая за сілу пазатрапічных.
На Далёкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі трапічныя цыклоны называюцца тайфунамі, а ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы — ураганамі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Трапічныя цыклоны