«Песняры́» — вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, створаны ў Мінску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песнях «Александрына», «Касіў Ясь канюшыну», «Алеся» і інш.
Гісторыя Ансамбль першапачаткова пазіцыянаваўся як фальклорны. Аснову рэпертуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песні. Паступова «Песняры» вынайшлі свой уласны стыль, яны гарманічна спалучылі актуальную замежную музыку з беларускімі напевамі. Мулявін называў гэты стыль «фольк-біт»Уладзімір Арлоў: «Песняры» далучылі мяне, савецкага хлапчука, да нацыянальнага космасу / Наша Ніва. Яны зваліся «Лявоны», а яшчэ раней выступалі ў складзе ВІА «Арбіта-67». «Песнярамі» назваліся часова, каб паўдзельнічаць у эстрадным конкурсе ў Маскве (1970), але так імі і засталіся, бо пасля конкурсу прыйшла ўсесаюзная слава.
Дэбютная пласцінка «Песняроў» (1971) уключала беларускія народныя песні ў музычнай апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна, спалучаныя з модным тады біг-бітам, рок-н-рольнымі і блюзавымі мелодыямі. Яна выйшла на фірме «Мелодыя» ў Маскве накладам 4 млн асобнікаў. Пасля ў рэпертуар былі ўключаныя песні савецкіх кампазітараў, песні на вершы вядомых паэтаў — Янкі Купалы, Роберта Бёрнса, Уладзіміра Маякоўскага. Ансамблем былі пастаўленыя 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-оперы) — «Песня пра долю» (1976) і «Гусляр» (1978).
У 1976 адбыліся гастролі ў ЗША. «Песняры» сталі першым ансамблем у СССР, які быў адзначаны «Залатым дыскам» фірмы «Мелодыя» (1982), што ўручаўся за продаж накладу ў 12 мільёнаў пласцінак.
У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваёй назве слова «Песняры» і якія выконваюць песні легендарнага калектыву. Правапераемнікам з’яўляецца Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», які запатэнтаваў сваю назву ў Расійскай Федэрацыі (пасведчанне № 92), а таксама гурт «Беларускія Песняры».
Дыскаграфія 1971Ты мне вясною прысніласяТы мне вясною прыснілася1974АлесяАлеся1977ПерапёлачкаПерапёлачка1979ВолoгдаВолагда1980ГуслярГусляр1982Зачарованная мояМая зачараваная1984Через всю войнуПраз усю вайну
Існуе таксама шэраг сінглаў.
Склад Склад гурту ўвесь час змяняўся. Найбольшыя знакамітымі ўдзельнікамі былі: Уладзімір Мулявін (спеў, гітара, 1968—2003) Валерый Мулявін (гітара, 1968—1974) Леанід Барткевіч (спеў, 1969—1980) Анатоль Кашапараў (спеў, 1970—1990) Валерый Дайнека (спеў, 1976—1992) Леанід Тышко (бас-гітара, 1968—1981) Уладзіслаў Місевіч (саксафон, жалейка, 1968—1992) Аляксандр Дзямешка (бубны, 1968—1988) Уладзімір Нікалаеў (клавішныя, 1971—1980) Актай Айвазаў Вячаслаў Міхновіч Марк Шмелькін Уладзімір Ткачэнка Валерый Яшкін Анатоль Гілевіч Валянцін Бадзьяраў Віктар Часлаў Паплаўскі Юры Дзянісаў Барыс Бернштэйн
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі БДА Песняры Беларускія песняры Віртуальны Музей Ансамбля Песняры Сайт пра ВІА «Песняры»
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Мінску Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі