Галісія (, ) — аўтаномная супольнасць на паўночным захадзе Іспаніі. Сталіца — горад Сант’яга-дэ-Кампастэла. Найбуйнейшы горад — Віга.

Эканоміка З галін прамысловасці ў Галісіі найбольш развітыя харчовая (асабліва рыбакансервавая), суднабудаванне і хімічная (нафтаперапрацоўка). Галоўныя прамысловыя цэнтры Галісіі — Віга і Ла-Карунья.

У эканоміцы Галісіі вядучае значэнне мае аграрны сектар. У сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве занята больш за 50 % насельніцтва раёна. Галоўная галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вінаробства, плантацыі з садавіной.

Гл. таксама

Правінцыя Арэнсэ