Аляксей Архіпавіч ЛявонаўНапісанне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн.:БелЭн, 1999, С.417. (нар. , сяло Ліствянка, Цісульскі раён, Заходне-Сібірскі край, РСФСР, СССР — 11 кастрычніка 2019, Масква, Расія) — савецкі касманаўт, першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968).

3 1960 года ў атрадзе касманаўтаў. 18—19 сакавіка 1965 з П. Бяляевым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мінут); 15—21 ліпеня 1975 з В. Кубасавым — палёт на касмічным караблі «Саюз-19» (як камандзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сутак.

Творчасць Член Саюза мастакоў Расіі.

Аўтар кнігі «Сонечны вецер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё сярод зорак» (1981, з А. Сакаловым).

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні Двойчы Герой Савецкага Саюза (23 сакавіка 1965 года, 22 ліпеня 1975) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2 сакавіка 2000) — за вялікія заслугі перад дзяржавай у развіцці айчыннай пілатуемы касманаўтыкі Два ордэны Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені Медалі

Замежныя ўзнагароды Герой Сацыялістычнай Працы НРБ (НРБ, 1965) Ордэн Георгія Дзімітрава Ордэн Карла Маркса (ГДР, 1965) Медаль А. Бекера Герой Працы ДРВ (ДРВ, 1965) Ордэн Дзяржаўнага сцяга БНР (ВНР, 1965) Ордэн «За адзнаку» I ступені (Сірыя, 1966) «Залаты медаль партызана» (Італія, 1967)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Байканура Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чарапаўца Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пермі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нальчыка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Крэмэнчука Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кемерава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калінінграда Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Волагды Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Уладзіміра (Расія) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Белгарада Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі» Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Мастакі марак Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Асобы на марках