Збожжавыя культуры, збожжа — група раслін некаторых батанічных сямействаў (у прыватнасці, злакавых, грэчкавых і амарантавых), якія вырошчваюць на зерне для ўжывання як ежы.

У лік збожжавых уваходзяць і крупяныя культуры.

Збожжа багатае на вугляводы (60-80 % на сухое рэчыва), а таксама змяшчае бялкі (7-20 % на сухое рэчыва), ферменты, вітаміны B (B1, B2, B6), PP і правітамін А (карацін).

Збожжа культывуюць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольш распаўсюджаны пшаніца, рыс, ячмень, кукуруза, жыта, авёс, проса.

Са збожжа вырабляюць муку, кандытарскія вырабы, кармы; ужываюць для гатавання напояў і вырабу спірту.

Гл. таксама

Зернебабовыя культуры

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Харчовая прамысловасць