__NOTOC__
21 кастрычніка — дзвесце дзевяноста чацвёрты (дзвесце дзевяноста пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1187: Грыгорый VIII стаў Папам Рымскім. 1641: Каталіцкае паўстанне ў Ольстэры, тысячы англічан і шатландцаў забіты. 1652: Пасля шэрагу паражэнняў фрондэраў ад войск кардынала Мазарыні, лідар фронды прынц Кондэ пакінуў Парыж і збег у іспанскія Нідэрланды. 1797: У Бостане спушчаны на ваду фрэгат «Constitution» ВМС ЗША. 1805: Трафальгарская бітва. 1909: У Іспаніі да ўлады прыходзіць ліберальны ўрад. 1913: Успыхвае паўстанне раялістаў у Партугаліі (задушана сіламі ўрадаў) 1917: У Вільні пачалося выданне газеты «Беларуская крыніца», орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. 1917: У Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыі. 1926: Адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. 1929: Парламенцкія выбары ў Егіпце прынеслі перамогу Нацыяналістычнай партыі Вафд 1935: Германія афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацый. 1943: Нацыстамі ліквідавана Мінскае гета. 1945: Жанчынам у Францыі ўпершыню дазволена прымаць удзел у галасаванні. 1947: Генеральная Асамблея ААН заклікала народы Грэцыі і іншых балканскіх дзяржаў вырашаць усе супярэчнасці мірным шляхам. 2003: Упершыню сфатаграфавана малая планета Эрыс (заўважана 5.1.2005).
Нарадзіліся
1581: Даменікіна, італьянскі мастак. 1771: Аляксандр Эцьен Шарон, французскі музыказнавец. 1833: Альфрэд Нобель, шведскі хімік, інжынер, заснавальнік Нобелеўскай прэміі. 1876: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец (пам. 2.8.1953). 1878: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ. 1880: Вікінг Эгелінг, шведскі мастак і рэжысёр. 1894: Генрых Марыя Даўрынгхаўзен, нямецкі мастак. 1914: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. 1921: Іван Муравейка, беларускі паэт. 1941: Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст. 1945: Мікіта Міхалкоў, расійскі акцёр і кінарэжысёр. 1949: Біньямін Нетаньяху, палітычны і дзяржаўны дзеяч. 1950: Генадзь Анішчанка, расійскі дзяржаўны дзеяч. 1953: Элеанора Джорджы, італьянская актрыса. 1956: Кэры Фішэр, амерыканская актрыса, сцэнарыст. 1958: Андрэй Гейм, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. 1995: Юлімар Рохас, венесуэльская лёгкаатлетка.
Памерлі
1266: Біргер Ярль, заснавальнік Стакгольма. 1422: Карл VI, кароль Францыі. 1775: Франсуа-Юбер Друэ, французскі мастак. 1872: Жак Бабінэ, французскі фізік. 1878: Восіп Кавалеўскі, беларускі філолаг, манголазнаўца. 1969: Джэк Керуак, амерыканскі пісьменнік. 1978: Анастас Іванавіч Мікаян, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. 1984: Франсуа Труфо, французскі рэжысёр. 2023: Бобі Чарльтан, англійскі футбаліст, чэмпіён свету.
Святкуюць : Дзень бацькіhttps://president.gov.by/ru/events/v-belarusi-uchrezhden-novyy-prazdnik-den-otca : Нацыянальны дзень медыцынскіх сясцёр
Зноскі
К21