Тэ́сла (абазначэнне: Тл, T) — вытворная адзінка вымярэння магнітнай індукцыі ў сістэме СІ. Вызначана на Генеральнай канферэнцыі па вагах і вымярэннях ў 1960 г., названая ў гонар сербска-харвацкага вынаходніка Ніколы Тэслы.
Вызначэнне На часціцу з зарадам 1 кулон, якая рухаецца ў магнітным полі з індукцыяй 1 тэсла з хуткасцю 1 метр за секунду, дзейнічае сіла Лорэнца велічынёй 1 ньютан.
Тэсла можа быць выражана праз асноўныя адзінкі СІ:The International System of Units (SI), 8th edition, BIPM, eds. (2006), ISBN 92-822-2213-6, Table 3. Coherent derived units in the SI with special names and symbols
Дзе: A = ампер C = кулон kg = кілаграм m = метр N = ньютан s = секунда T = тэсла V = вольт Wb = вебер
Характэрныя велічыні 31 мкТл (3,1×10−5 Tл) — напружанасць магнітнага поля Зямлі пры 0° шыраты (на экватары) 5 мТл — сіла звычайнага магніта на халадзільніку 1—2,4 Тл — у зазоры магніта тыповага гучнагаварыцеля
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі магнітнай індукцыі ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ