Лынту́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лынтупы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масляніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., 2 снежня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Радуцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 ліпеня 1967 года ў сувязі з аднясеннем вёскі Лынтупы да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лынтупскаму пассаветуРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191)..

8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, Лынтупскаму сельсавету былі перададзеныя 62 населеныя пункты, якія раней падпарадкоўваліся Лынтупскаму пасялковаму Савету, 15 населеных пунктаў (Апідамы, Бержалаты, Вейсішкі, Выгары, Галышышкі, Гудэлішкі, Жвойрышкі Вялікія, Жвойрышкі Малыя, Палессе, Паташня, Пятруці, Сухарышкі, Трапшышкі, Цырклішкі Вялікія, Шчэрбішкі) скасаванага Палескага сельсавета і 19 населеных пунктаў Камайскага сельсавета (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай — у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры»)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Выгары, Гроцкаўшчына, Кабыльнішкі, Стукаўшчына, Чырвоны Ручай і хутар НарушышкіРешение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района, 27 сакавіка 2013 года — вёска КуцішкіРешение Поставского районного Совета депутатов от 27 марта 2013 г. № 152 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района, 25 сакавіка 2022 года — вёска Цырклішкі ВялікіяРешение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Лынтуп) — 1147 чалавек, з іх 66,0 % — беларусы, 20,4 % — рускія, 11,9 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 2162 чалавекі.

Архіў Архіўныя дакументы Лынтупскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокагаФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Архіў, які ахоплівае 1949-2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш. Памер архіва — 1382 старонкі. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1155.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свянцянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1967 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе