Амбруаз Парэ (; каля 1510, Бур-Эрсан, каля Лаваль, Францыя — , Парыж) — французскі хірург, які лічыцца адным з бацькоў сучаснай медыцыны.
Парэ быў прыдворным хірургам пры каралях Генрыху II, Францыску II, Карле IX і Генрыху III. Парэ належыць шэраг інавацый у галіне лячэння ран, а таксама вынаходства і ўдасканаленне хірургічных інструментаў і пратэзаў. Увёў захоп крывацечных сасудаў інструментамі і іх лігатуру, стварыў вучэнне аб агнястрэльных ранах і даказаў, што яны адносяцца да групы выцятых, а не атручаных ран, адмовіўся ад варварскіх метадаў іх лячэння (залівання ран кіпячым алеем).
Літаратура M. Broussais: Ambroise Paré, sa vie, son œuvre. Paris, 1900. Paule Dumaître: Ambroise Paré, chirurgien de quatre rois de France; Paris, Perrin, 1986. Ambroise Paré : stratégie professionnelle et périple intellectuel, Actes réunis par A.-M. Moulin, Laval, 1991. Ambroise Paré (1510-1590) : Écriture et pratique de la science à la Renaissance, Actes réunis par É. Berriot-Salvadore, Paris, Champion, 2004. Jean-Pierre Poirier: Ambroise Paré, Un urgentiste au XVIe siècle, Pygmalion, 2005, (ISBN 2-7564-0007-6) Jean-Michel Delacomptée: Ambroise Paré. la main savante, Gallimard, 2007, ISBN 2-07-077965-3
Катэгорыя:Медыкі Францыі