Піранні, Піраны (Serrasalmus) — род прэснаводных рыб сямейства піранневых атрада харацынападобных.
Апісанне Даўжыня да 35, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў. Ёсць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых клінападобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху.
Пашырэнне Пашыраны ў басейнах рэк Амазонка, Арынока і іншых рэк у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі. Разам з піраннямі родаў Рузвельтыела і Пігацэнтрус складаюць падсямейства драпежных піранняў (каля 25 відаў).
Чародныя рыбы. Зграя піранняў за некалькі хвілін здольная знішчыць жывёлу масай каля 50 кг.
Аб'екты акварыумнага рыбаводства.
Класіфікацыя
У родзе Serrasalmus 31 від:
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Харацыніды