Аляксандр Дзюма, сын (, 27 ліпеня 1824 — 27 лістапада 1895) — сын Аляксандра Дзюма, знакаміты французскі драматург, член Французскай акадэміі (з 1874).
Ранняя творчасць
Яго маці, Катрына Лабе, была простая парыжская працаўніца, ад якой Дзюма атрымаў у спадчыну любоў да акуратнага і спакойнага ладу жыцця, гэта рэзка адрознівае яго ад чыста багемнай натуры бацькі. Разарваўшы сувязь з рахманай, непатрабавальнай грызеткай, Дзюма-бацька ўзаконіў свайго сына і даў яму добрае выхаванне. З 18-ці гадоў ён пачаў пісаць вершы ў перыядычных выданнях; ў 1847 г. з'явіўся яго першы вершаваны зборнік, «Péchés de jeunesse» («Грахі юнацтва»); за ім рушыў услед шэраг дробных аповесцяў і апавяданняў, на якіх адчуваўся ўплыў бацькі («Aventures de quatre femmes et d'un perroquet» («Прыгоды чатырох жанчын і папугая»), «Le Docteur Servans» («Доктар Серван»), «Cesarine», «Le Roman d'une femme», "Trois hommes forts "etc.), a потым і больш арыгінальныя раманы і аповесці: «Diane de Lys», «Un paquet de lettres», «La dame aux perles», "Un cas de rupture"і інш.
Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы на марках