Мікалай Платонавіч Патрушаў (нар. , , СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, афіцэр Федэральнай службы бяспекі Расіі; генерал арміі (2001), Герой Расійскай Федэрацыі (2001).
З 12 мая 2008 года да 12 мая 2024 года — сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Дырэктар ФСБ (1999—2008). Змяніў на гэтай пасадзе У. У. Пуціна і знаходзіўся на пасадзе на працягу двух яго прэзідэнцкіх тэрмінаў. Узначальваў ФСБ больш за 8 гадоў, даўжэй за кожнага з кіраўнікоў КДБ—ФСБ з часоў Ю. У. Андропава, які ўзначальваў КДБ на працягу 15 гадоў. Сышоў у адстаўку пасля інаўгурацыі Прэзідэнта Д. А. Мядзведзева, перадаў пасаду А. В. Бортнікаву.
У 2004—2009 — прэзідэнт Усерасійскай федэрацыі валейбола.
6 красавіка 2018 года ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі.
Сям’я Старэйшы сын Дзмітрый — міністр сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі з 18 мая 2018 годаhttps://theperson.pro/dmitriy-nikolaevich-patrushev-ministr-selskogo-hozyaystva/. Працаваў віцэ-прэзідэнтам банка ВТБ.https://bigpicture.ru/o-biografii-ministra-dmitriy-patrushev-vo-glave-selskohozyaystvennogo-vedomstva/ https://petersburger-dialog.ru/home/koordinatsionnyj-komitet/rossijskij-komitet/351-patrushev-dmitrij-nikolaevich.html У маі 2012 года ва ўзросце 34 гадоў прызначаны на пасаду старшыні праўлення 4-га па велічыні банка Расіі Рассельгасбанкаhttps://www.rshb.ru/press/releases/313354/, уваходзіць у савет дырэктараў ПАТ «Газпром»https://24smi.org/celebrity/52009-dmitrii-patrushev.htmlhttps://www.tadviser.ru/index.php/Персона:Патрушев_Дмитрий_Николаевич. 26 кастрычніка 2016 года ўказам прэзідэнта РФ № 572 Дзмітрый Патрушаў «за вялікі ўклад у арганізацыю крэдытнага забеспячэння аграпрамысловага комплексу» ўзнагароджаны ордэнам Пашаныhttps://fedpress.ru/person/2296658http://www.council.gov.ru/events/news/138846/.
Малодшы сын Андрэй (нар. 26. кастрычніка 1981)https://oilcapital.ru/tags/patrushev-dmitriy-nikolaevich.
Спасылкі
Біяграфія на афіцыйным сайце ІТАР-ТАСС
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» Катэгорыя:Сакратары Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Постаці спецслужбаў Расіі Катэгорыя:Кіраўнікі органаў бяспекі Расіі Катэгорыя:Постаці спецслужбаў СССР Катэгорыя:Генералы арміі (РФ) Катэгорыя:Выпускнікі СПбДМТУ Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР Катэгорыя:Дырэктары федэральных службаў РФ Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Рэспублікі Карэлія Катэгорыя:Валейбольныя функцыянеры Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі