Вуліца Кастрычніцкая — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Праходзіць ад Савецкай плошчы і Савецкай вуліцы да вуліцы Вялікая Траецкая.

Гісторыя Вуліца ўпершыню згадваецца ў крыніцах канца XV ст.

Гістарычныя назвы — Рыначны завулак, Плябанская, Вуліца з Рынку побач з касцёлам (1680), Плябанская з Рынку (1775), Партыкулярная плябанская з вуліцы Віленскай (1790), таксама ў дакументах сустракаюцца назвы Плябанская ад Рынку да жыдоўскіх могілак і Плябанская праз Нямецкі рынак да Траецкай.

Цікавыя аб’екты Пры злучэнні з Савецкай плошчай — месца зруйнаванай камуністамі Фары Вітаўта, на гэтым месцы зараз разбіты сквер.

Літаратура Ю. Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Гародня—Wrocław, 2008. С. 132.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна