Эрнст Тэльман (; , Гамбург — , канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд) — лідар нямецкіх камуністаў, адзін з галоўных палітычных апанентаў Гітлера.

Біяграфія Нарадзіўся 16 красавіка 1886 года ў Гамбургу. Рабочы. З 14 гадоў працаваў упакоўшчыкам, вознікам, партовым рабочым, грузчыкам у гавані, затым быў карабельным юнгай і памочнікам качагара. Патрапіўшы ў ЗША, працаваў сельскагаспадарчым рабочым на ферме. З 1912 года ўзначальваў прафсаюз транспартных рабочых Гамбурга. У Першую сусветную вайну служыў у артылерыі.

У канцы 1917 года ўступіў у Незалежную сацыял-дэмакратычную партыю. У 1919 годзе стаў кіраўніком гамбургскай гарадской арганізацыі партыі. У 1920 годзе далучыў арганізацыю да камуністычнай партыі. З 1922 года член ЦК кампартыі Германіі. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана Гамбургскае паўстанне ў 1923 годзе. З 1924 года старшыня ЦК кампартыі Германіі. У 1925 годзе абраны дэпутатам рэйхстага (да 1933 года). Кіраваў баявым крылом КПГ — арганізацыяй Рот Фронт.

Пасля інсцэнаванага нацыстамі падпалу будынка Рэйхстага ў ноч з 27 на 28 лютага 1933 года ў Германіі пачаліся арышты камуністаў. 5 сакавіка 1933 года Тэльман быў арыштаваны і ўтрымліваўся па загадзе Гітлера ў адзіночным зняволенні. Суда над Тэльманам не было (пасля правалу суда над Георгіем Дзімітравым нацысты пазбягалі публічных працэсаў над палітычнымі супернікамі).

У жніўні 1944 года Тэльман быў пераведзены ў канцлагер Бухенвальд, дзе 18 жніўня 1944 года быў расстраляны па прамым ўказанні ГітлераNotizzettel von Heinrich Himmler, Reichsführer SS, von einer Besprechung mit Adolf Hitler in der Wolfsschanze, 14. August 1944 im Ausstellungskasten 4/31 in der ehemaligen Effektenkammer des KZ Buchenwald: "12. Thälmann ist zu exekutieren" і Гімлера.

Катэгорыя:Палітыкі Германіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Германіі Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі