Джэймс Мёрсер Лэнгстан Х’юз (; , Джоплін, Місуры, ЗША — , , ЗША) — амерыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст. Х’юз вядомы як адзін з вядучых і ўплывовых пісьменнікаў культурнага руху «Гарлемскага рэнесансу» і першаадкрывальнік «джазавай паэзіі».

Х’юз пакінуў надзвычай багатую спадчыну ў самых розных жанрах: паэзія, раман, аўтабіяграфічная проза, апавяданні, п’есы. Ён супрацоўнічаў з газетамі, часта публікуючы там серыі сатырычных нарысаў, у якіх галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца чарнаскуры гараджанін Сімпл ().

Беларускія пераклады Асобныя вершы перакладаліся Аленай Таболіч.

Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Драматургі ЗША Катэгорыя:Паэты ЗША