Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў () — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 15 снежня 1952 года ў г. Барысаў Мінскай вобласці.
У 1969—1971 гадах працаваў слесарам на Бабруйскім вопытна-механічным заводзе, у 1971—1973 гадах служыў у войску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг.
Пасля сканчэння БДУ ў 1979 годзе — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.
У 1980—1987 гадах — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве.
У 1987—1988 гадах — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.
У 1988—1992 гадах — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 1992—1995 гадах — намеснік старшыні Белдзяржпатэнта, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
У 1995—1996 гадах — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
У 1996—1999 гадах — намеснік, з 1999 года па 28 верасня 2000 года — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
11 верасня 2000 года прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).
28 верасня 2000 года рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
З 1 кастрычніка 2001 годаУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558 па 13 снежня 2011 года — Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства.
Удзел у палітычных рэпрэсіях Паводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў Міністрам юстіцыі, ''кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі.
Санкцыі 19 чэрвеня 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку ГалаванаваOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Таксама Галаванава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза.
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэктары БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій