Святаполк II (, ) — князь нітранскі ў 894—906 гадах, змагаўся за кантроль над усёй Вялікай Маравіяй.
Другі сын вялікамараўскага князя Святаполка I. Пасля смерці бацькі ў 894 годзе вялікамараўскім князем стаў старэйшы сын Маймір II, а Святаполк атрымаў ва ўдзел Нітранскае княства. У 898 годзе Святаполк паўстаў супраць брата і паспрабаваў захапіць уладу над усёй Вялікай Маравіяй. Канфлікт дасягнуў апагею зімой 898—899 гадоў, калі ў яго ўмяшаліся баварцы. Маймір II перамог баварцаў і ўзяў у палон Святаполка, але баварцы вызвалілі і прывезлі ва Усходне-Франскае каралеўства.
Святаполк II вярнуўся ў Нітранскае княства ў 901 годзе. Загінуў, напэўна, у 906 годзе ў вайне супраць венграў.
Катэгорыя:Майміравічы