Рыта, Вялікая Рыта, Велікарыта, Млынец — рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Назва
Паводле, В. Жучкевіча, назва ракі Рыта ўтвораная ад асновы рыцьВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 331..
Рачная назва Велікая Рыта адбілася ў назве вёскі Велікарыта, што знаходзіцца на левым беразе ракі. У Вялікую Рыту ўцякае рака Малая Рыта (Маларыта), ад якой назва горада Маларыта.
Гідраграфія Пачынаецца ад трубы-рэгулятара каля вёскі Сушытніца Маларыцкага раёна. Раней пачыналася з возера Крымна (Украіна), пасля меліярацыйнай рэканструкцыі верхняе цячэнне пераведзенае ў рэчку Маларыта (пры неабходнасці частка сцёку можа накіроўвацца ў Рыту).
Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсходняй ускраіны вёскі Літвіны Брэсцкага раёна. За 2 км вышэй аўтадарогі Ляхаўцы — Макраны частка сцёку Рыты накіроўваецца ў Лукаўскае вадасховішча, ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры.
Абалона двухбаковая, нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная меліярацыйнымі каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяраваная. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Веснавы крыгаход 7 дзён. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады сакавіка. На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 46 %, на летне-асеннюю межань — 31, зімовую — 23 % аб’ёму гадавога сцёку.
Асноўныя прытокі — Маларыта, Замшанка і Пажэжынка (злева). Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На рацэ дзейнічае гідралагічны пост у вёсцы Малыя Радванічы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Мухаўца Катэгорыя:Рэкі Брэсцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Маларыцкага раёна