thumb|320px Пінская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гг. Утвораная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.
Гісторыя У склад новастворанай Пінскай вобласці ўвайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 года паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і ЦеляханскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.http://karta.brestobl.com/16pinsk/128.html.
Выдавалася абласная газета «Палеская праўда», 11 раённых і 12 палітаддзельных газет.
8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідаваная і раёны перададзеныя ў Брэсцкую вобласць.
Кіраўніцтва Старшынямі выканаўчага камітэта Пінскага абласнога савета былі: Аўксенцій Малахавіч Мінчанка (1939—1940) Іван Іванавіч Шараў (1940—1941) Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў (1943—?)Пастанова Бюро ЦК КП(б)Б № 168/9 Сцяпан Іванавіч Красоўскі (1944—1946) Іван Захаравіч Сцяпанаў (1946—1948) Міхаіл Кузьміч Ільінкоўскі (1948—?) Аляксандр Васілевіч Шуёнак (1951—1952)
Спасылкі Пінская вобласць: карта, інфармацыя
Катэгорыя:Вобласці Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе