Ала Барысаўна Пугачова (, Масква, СССР) — савецкая і расійская эстрадная , прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса. Заслужаная артыстка РСФСР (1980), Народная артыстка РСФСР (1985), Народная артыстка СССР (1991), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.
Біяграфія Нарадзілася 15 красавіка 1949 г ў Маскве.
Прадзед з прабабуляй Пугачовай (Павел і Марыя), у якіх было 7 дзяцей пражывалі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (Узгорск). Марыя (у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай) дажыла амаль да 90 гадоў (памерла на хаду), пахаваная ў вёсцы Нядашава (Магілёўская вобласць), Павел памёр ва ўзросце каля 40 гадоў (пахаваны ў вёсцы Узгорск). У дзеда Пугачовай па бацькоўскай лініі (Міхаіл, выхадзец з Магілёўскай губерні) была родная сястра Настасся, дачка якой (стрыечная пляменніца Пугачовай) — Валянціна Пятроўна Валуева (72 гады на 2009 год, на 2009 год пражывала ў вёсцы Нядашава). У перыяд калектывізацыі Міхаіл з’яжджае ў Маскву дзе і застаецца. Там у яго нараджаецца Барыс (бацька Пугачовай).
Яе бацька, франтавік, быў дырэктарам па збыце на абутковай фабрыцы, сядзеў у турме за «гаспадарчыя злоўжыванні» ў 1960-я. Маці, Зінаіда Архіпаўна Адэгава, працавала на заводзе ў аддзеле кадраў. Абое памерлі ад інфарктаў. Бацька іграў у народным тэатры, маці ў час вайны ездзіла па франтах з агітбрыгадай. У Алы Пугачовай быў яшчэ брат Яўген, вайсковец, але яго таксама не стала праз праблемы з сэрцам.
Ала Пугачова займалася з пяці гадоў, спявала ў аркестры Алега Лундстрэма, з агітбрыгадамі радыёстанцый выступала перад палярнікамі і геолагамі на Крайняй Поўначы. На фестывалі «Залаты Арфей» у Балгарыі (1975) праславілася з песняй «Арлекіна».
Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі кажа:
Былыя мужы Алы Пугачовай: цыркавы артыст Мікалас Орбакас (гэта яго дачка Крысціна Арбакайце), рэжысёр Аляксандр Стэфановіч, прадусар Яўген Болдзін, спявак Філіп Кіркораў. Яе цяперашні муж парадыст Максім Галкін.
Ала Пугачова — адна з найбагацейшых артыстак Расіі. Яна неаднаразова ўваходзіла ў «рэйтынг знакамітасцяў Forbes».
Альбомы 1977 — Зеркало души 1979 — Арлекино и другие 1979 — Поднимись над суетой 1980 — Толи ещё будет… 1982 — Как тревожен этот путь 1985 — Ах, как хочется жить 1986 — …Счастья в личной жизни! 1987 — Пришла и говорю 1990 — Алла 1991 — Рождественские встречи I 1992 — Рождественские встречи II 1995 — Не делайте мне больно, господа 1998 — Да! 2001 — Речной трамвайчик 2003 — Живи спокойно, страна! 2008 — Приглашение на закат
Спасылкі Сем фактаў пра Алу Пугачову — nashaniva.by
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Махачкалы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Авацыя»