Кінша́са (), да 1966 года Леапольдві́ль (), Леапольдста́д () — сталіца і найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаны на рацэ Конга, насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва горада, які з’явіўся як невялікая рыбацкая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек«Monographie de la Ville de Kinshasa» (SWF). Unité de Pilotage du Processus d’Elaboration et de mise œuvre de la Stratégie pour la Réduction de la Pauvreté (UPPE-SRP)., 60 % яго тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасць, якая, аднак, падпадае пад адміністрацыйныя межы горада. Густанаселеныя гарадскія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі«Programme du Gouvernement, Provincial de Kinshasa, 2007—2011» . Ville de Kinshasa. 25 August 2009.«Géographie de Kinshasa» , Ville de Kinshasa website.
Кіншаса ёсць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасля Каіра. Нягледзячы на тое, што французская мова выкарыстоўваецца толькі ва дзяржаўных установах і сферы бізнесу як лінгва франка, гэта афіцыйна самы буйны франкамоўны горад у свеце, пасля Парыжа і Манрэаля. Калі цяперашнія дэмаграфічныя тэндэнцыі захаваюцца, Кіншаса пераўзыдзе Парыж паводле колькасці насельніцтва да 2020 года«World Urbanization Prospects: The 2005 Revision Population Database» . UN Population Division..
Гісторыя
Горад Кіншаса быў заснаваны ў 1881 годзе вядомым даследчыкам Афрыкі Генры Мортанам Стэнлі як гандлёвы пункт. Першапачаткова горад быў названы Леапольдвіль у гонар бельгійскага караля Леапольда II, якому належалі шырокія незаселеныя тэрыторыі, на якіх цяпер размяшчаецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Горад стаў першым суднаходным портам на рацэ Конга, размешчаным вышэй Лівінгстонскіх вадаспадаў (серыі парогаў у 300 кіламетрах ніжэй за Леапольдвіль), што спрыяла яго росквіту. Першы час усе тавары прывозіліся на караблях у Матадзі, горад, размешчаны ніжэй парогаў у 150 км ад узбярэжжа, а далей носчыкі неслі іх да Леапольдвіля. Пабудаваная ў 1898 годзе грузавая чыгунка паміж Матадзі і Кіншасай дазволіла хутчэй і танней дастаўляць тавары ўглыб краіны, што паслужыла асновай для хуткага росту Леапольдвіля. Да 1920 года горад вырас настолькі, што стаў сталіцай Бельгійскага Конга, замяніўшы горад Бома, размешчаны ў вусці ракі Конга.
Калі Бельгійскае Конга атрымала незалежнасць ад Бельгіі ў 1960 годзе, нідэрландскую мову скасавалі ў якасці афіцыйнай. У 1965 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Конга прыйшоў Мабуту Сесе Сека. Для памяншэння ўплыву Захаду на краіну ён стаў праводзіць палітыку афрыканізацыі імён і назваў. У 1966 годзе Леапольдвіль быў пераназваны ў Кіншасу, па назве вёскі, якая раней размяшчалася ў межах горада. Пры Мабуту горад хутка рос за кошт перасяленцаў з усёй краіны, якія шукалі поспеху або ўцякалі ад этнічных чыстак. Гэта непазбежна прывяло да змены этнічнага і моўнага складу горада. Нягледзячы на тое, што горад размешчаны на тэрыторыі, якая традыцыйна належала плямёнам Батэке і Бахумбу, мовай міжэтнічных зносін, то бок лінгва франка, у Кіншасе стала лінгала.
У 1974 годзе ў Кіншасе адбыўся баксёрскі паядынак паміж Джорджам Форманам і Мухамедам Алі, у якім Алі атрымаў перамогу над сапернікам і вярнуў сабе тытул чэмпіёна ў цяжкай вазе.
Кіншаса моцна пацярпела з-за празмернасцей у палітыцы Мабуту, як масавая карупцыя, кумаўство і грамадзянская вайна, якая прывяла да яе падзення. Тым не менш, горад па-ранейшаму з’яўляецца буйным культурным і інтэлектуальным цэнтрам Цэнтральнай Афрыкі, з квітнеючай супольнасцю музыкантаў і мастакоў. Гэта таксама буйны прамысловы цэнтр краіны, месца апрацоўкі многіх з натуральных прадуктаў, атрыманых з зямлі. У горадзе нядаўна прайшло падаўленне выступаў салдат, якія пратэставалі супраць адмовы ўрада выплаціць ім заробленыя грошы.
Кіншаса — месца, дзе ўпершыню была дакументальна зафіксавана інфекцыя ВІЧ-1, падзея датуецца 1959 годам. Вірус быў знойдзены ў крыві мясцовага жыхараMcNeil Jr, Donald G. «Chimp to Human to History Books: The Circuitous Path of AIDS». The New York Times..
Геаграфія
Кіншаса з’яўляецца горадам рэзкіх кантрастаў, з багатымі жылымі і камерцыйнымі зонамі і трыма ўніверсітэтамі, якія суіснуюць бок аб бок з трушчобамі. Ён размешчаны ўздоўж паўднёвага берага ракі Конга, прама насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Гэта адзінае месца ў свеце, дзе дзве нацыянальныя сталіцы сутыкаюцца адна з адной і знаходзяцца ў полі зроку адна ад адной на процілеглых берагах ракі.
Рака Конга з’яўляецца другой па даўжыні ракой у Афрыцы пасля Ніла і самай буйной з пункту гледжання выдатку вады. На працягу большай часткі басейна рака з’яўляецца суднаходнай нават для вялікіх баржаў, якія курсіруюць паміж Кіншасай і Кісангані, а многія з яе прытокаў з’яўляюцца суднаходнымі таксама. Рака ёсць важнейшай крыніцай гідраэнергіі, а ніжэй па плыні ад Кіншасы яна валодае патэнцыялам для вытворчасці электраэнергіі, эквівалентнай патрэбам у электраэнергіі прыкладна паловы насельніцтва АфрыкіWachter, Sarah J. (19 June 2007). «Giant dam projects aim to transform African power supplies». New York Times..
Клімат Паводле кліматычнай класіфікацыі Кёпена, Кіншаса мае трапічны вільготны і сухі клімат. У горадзе назіраецца працяглы сезон дажджоў, які ахоплівае перыяд з кастрычніка па май, і адносна кароткі сухі сезон, які праходзіць у перыяд з чэрвеня па верасень. У сувязі з тым, што Кіншаса ляжыць на поўдзень ад экватара, сухі сезон пачынаецца ў чэрвені. Гэта адрозніваецца ад тых афрыканскіх гарадоў, якія ляжаць на поўнач ад экватара, дзе сухі сезон звычайна пачынаецца прыкладна ў студзені. Сухі сезон Кіншасы трохі больш прахалодны, чым вільготны сезон, нягледзячы на тое, што тэмпература застаецца адносна сталай на працягу ўсяго года.
Мовы Афіцыйнай мовай у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, сталіцай якой з’яўляецца Кіншаса, пазначана французская. Кіншаса, такім чынам, — найбуйнейшы горад Франкафоніі і другі па колькасці насельніцтва, якое валодае французскай мовай,. Аднак лінгала шырока выкарыстоўваецца ў якасці гутарковай мовы. Французская ў асноўным выкарыстоўваецца ў адміністрацыі, адукацыі, дакументаабароце, дарожных знаках, прэсе, тэлебачанні, выкарыстоўваецца ў якасці мовы міжнацыянальных і міжсацыяльных зносін. Аднак у бытавых зносінах унутры сацыяльных і этнічных груп дамінуюць мясцовыя афрыканскія мовы (кіконга, лінгала, лубу і суахілі). Такім чынам, у той час, як у культуры дамінуе французская, шматмоўе працягвае быць характэрнай рысай жыцця Кіншасы.
Насельніцтва Насельніцтва Кіншасы складала 4,6 млн жыхароў на 1994 год. 7 787 832 жыхары былі зафіксаваны на 1 студзеня 2005 года. Улічваючы хуткія тэмпы павелічэння колькасці насельніцтва, у 2015 годзе прагназуецца колькасць насельніцтва ў 14 млн чалавек.
+ Дэмаграфічны рост у КіншасеPopulstat World Gazetteer Год Насельніцтва 1920 1600 1936 40 300 1938 35 900 1939 42 000 1947 126 100 1957 299 800 1959 402 500 1967 901 520 1968 1 052 500 Год Насельніцтва 1970 1 323 039 1974 1 990 700 1976 2 443 900 1984 2 664 309 1991 3 804 000 1994 4 655 313 2003 6 786 000 2008 9 500 000 2015 каля 14 000 000
Злачыннасць У 2004 годзе Кіншаса была ацэнена як адзін з самых небяспечных гарадоў Афрыкі з пункту гледжання злачыннасці. Пасля Другой кангалезскай вайны горад імкнецца акрыяць ад засмучэнняў, аднак пры гэтым маюцца шматлікія банды з трушчобаў Кіншасы. Рабаванні, разбоі, згвалтаванні, выкраданне людзей і бандытызм — распаўсюджаныя з’явы для горада«U.S. Dept. of State — Congo, Democratic Republic of the Country Specific Information» . United States Department of State.. Узровень забойстваў у Кіншасе, паводле ацэнак, дасягае 112 забойстваў на 100 тысяч чалавекAfricaCenter.org.
Дзіцячая беспрытульнасць Беспрытульныя дзеціWorld Street Children News :: Congo (DR) Streetkid News Manson, Katrina (22 July 2010). «Congo’s children battle witchcraft accusations». Reuters., большасць з якіх з’яўляюцца сіротамі, падвяргаюцца гвалту з боку паліцыі і ваенных. Прыкладна 20 тысяч дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў жывуць на вуліцах горада, амаль чвэрць з іх — жабракі, некаторыя з’яўляюцца вулічнымі гандлярамі і каля траціны маюць нейкую працу«Street Children in Kinshasa» . Africa Action. 8 July 2009.. Некаторыя з іх ёсць ахвярамі з прычыны вайны, іншых вінавацяць у вядзьмарстве«A night on the streets with Kinshasa’s 'child witches'» . War Child UK — Warchild.org.uk. і з-за гэтага сталі ізгоямі«Danballuff — Children of Congo: From War to Witches (video)». Gvnet.com.«Africa Feature: Around 20,000 street children wander in Kinshasa». English.people.com.cn.«Prevalence, Abuse & Exploitation of Street Children». Gvnet.com..
Праваахоўныя органы рэгулярна робяць аблавы на бездаглядных дзяцей. Ёсць зарэгістраваныя факты выкрадання дзяцей, акрамя таго, паводле запісаў, паліцыянты застрэльвалі іх за нязначныя правіны«Police shoot dead street child in Kinshasa». BBC News..
Адукацыя
Кіншаса з’яўляецца домам для некалькіх навучальных устаноў высокага ўзроўню, якія ахопліваюць шырокі спектр спецыяльнасцей, ад грамадзянскага будаўніцтва да медыцынскіх спецыяльнасцей і журналістыкі. Горад таксама з’яўляецца домам для трох буйных універсітэтаў і школ мастацтва:
Ліцэй прынца Льежскага Універсітэт Кіншасы Конгаўскі пратэстанцкі ўніверсітэт Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт Альгадэфава школа Навучальны цэнтр здароўя (CEFA)«Cefacongo.org» . Cefacongo.org.
Медыцына У горадзе месцяцца дваццаць шпіталяў, а таксама розныя медыцынскія цэнтры і паліклінікі«Provincial Health Division of Kinshasa» . African Development Information Services. У 1997 годзе Дыкембэ Мутомба пабудаваў 300-ложкавы шпіталь недалёка ад Кіншасы, свайго роднага горада. З 1991 года шпіталь імя Манколе працуе як некамерцыйная медыцынская ўстанова, якая супрацоўнічае з Дэпартаментам аховы здароўя ў якасці раённага шпіталя ў Кіншасе. Дзякуючы прафесару Леону Тшылола, вядомаму педыятру і гематолагу, шпіталь Манколе адчыніў новы 150-ложкавы будынак у 2012 годзе з палепшанымі клінічнымі паслугамі ў галіне лабараторнай і дыягнастычнай радыялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленнямі інтэнсіўнай, сямейнай медыцыны і хірургічнымі аддзяленнямі.
Транспарт Кіншаса ёсць портам на левым беразе ракі Конга. Некалькі прыватных кампаній, гарадская транспартная кампанія (STUC) і кампанія гарадской чыгункі, якая мела 12 цягнікоў на 2002 год, абслугоўвае горад. Іншыя кампаніі таксама забяспечваюць грамадскі транспарт, як Urbaco, Tshatu Trans, Socogetra, Gesac і MB Sprl. Гарадскі аўтобус абслугоўвае максімум 67 тысяч пасажыраў штодзённа. Некаторыя кампаніі прадастаўляюць паслугі таксі і таксі-аўтобусаў. Большасць (95,8 %) транспарту забяспечваецца прыватнымі прадпрымальнікамі.
Горад разглядае магчымасць стварэння трамвайных маршртаў у супрацоўніцтве з транспартнымі кампаніямі Бруселя (STIB), будаўніцтва якіх можа быць завершана прыкладна ў 2012—2015 гадах. Пытанне энергазабеспячэння застаецца нявырашаным«La Stib à Kinshasa?», La Dernière Heure. На цяперашні час чыгунка звязвае Кіншасу з горадам Матадзі на захадзе. Недалёк ад горада маецца Міжнародны аэрапорт Нджылі.
Прамысловасць Прысутнічае тэкстыльная, харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, мота- і велазаводы, суднабудаванне, суднарамонт, дрэваапрацоўка, вытворчасць будматэрыялаў. У раёне Малуку — металургічны комплекс.
Медыя
Кіншаса з’яўляецца домам для вялікай колькасці СМІ, у тым ліку некалькіх радыёстанцый і каналаў тэлебачання, якое транслюецца на амаль усёй тэрыторыі краіны, у тым ліку дзяржаўнай Радыётэлевізійнай нацыянальнай кангалезскай кампаніі (RTNC) і прыватных Digital Congo і Raga TV. Прыватны канал RTGA таксама размяшчаецца ў Кіншасе.
Некалькі нацыянальных радыёстанцый, у тым ліку La Voix du Congo, якое знаходзіцца пад кіраваннем RTNC, Radio Okapi і Raga FM месцяцца ў Кіншасе, а таксама шматлікія мясцовыя станцыі. Перадачы брытанскай радыёкампаніі BBC таксама даступныя ў Кіншасе на хвалі 92,6 FM«Democratic Republic of Congo country profile — Media». BBC News..