Ла́а Шэ, раней Ла́о Шэ (; , піньінь: Lǎo Shě; пры нараджэнні Шу Цінчунь (舒庆春, Shū Qìngchūn), пазней Шу Шэюй (舒舍予, Shū Shěyǔ; ) — кітайскі празаік, драматург і публіцыст, найбольш вядомы рэалістычнай і сатырычнай прозай; адзін з вядучых прадстаўнікоў кітайскай літаратуры XX стагоддзя.老舍 // 中国作家网. — 2016. — 27 чэрвеня.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1899 годзе ў Пекіне, паходзіў з маньчжурскай сям’і. Пры нараджэнні атрымаў імя Шу Цінчунь. «Шэюй» (舍予) спачатку было ягоным цзы (字), а пазней стала ўжывацца як асабістае імя — Шу Шэюй.吴永平. 老舍的宗教虔诚与献身精神 // 中华读书报. — 2017. — 8 лютага. — С. 5. Псеўданім «Лаа Шэ» ўтвораны ад «Шэюй»: з яго быў узяты іерогліф 舍, а спераду дададзены 老 (lǎo), які ў пекінскіх гаворках мог ужывацца як фамільярны зварот да знаёмага чалавека.中国老舍研究会副秘书长:董卿濮存昕读错“舍”字 // 中国教育和科研计算机网. — 2017. — 19 красавіка.
У 1924 годзе выехаў у Англію, дзе да 1929 года выкладаў кітайскую мову ў Школе ўсходазнаўства Лонданскага ўніверсітэта.
У 1926 годзе ў літаратурным часопісе «Сяашо юэбаа» пачаў друкавацца яго першы раман «Філасофія шаноўнага Чжана». У сакавіку 1927 года ў тым жа часопісе пачалася публікацыя наступнага рамана «І сказаў Чжаа», а ў маі 1929 года — рамана «Двое з сям’і Ма».
У 1929 годзе Лаа Шэ выехаў з Англіі назад у Кітай, затрымаўшыся па дарозе ў Парыжы, а затым крыху больш як на пяць месяцаў у Сінгапуры, дзе выкладаў у кітайскай школе. У Сінгапуры ён пачаў аповесць «Дзень нараджэння Сяапо»; апошнюю яе частку дапісаў ужо ў Шанхаі ў 1930 годзе. Пасля вяртання ў Кітай жыў спачатку ў Пекіне, затым у Цзінані і Ціндаа.
У Цзінані Лаа Шэ напісаў раман «Дамінху», які так і не выйшаў у свет. Рукапіс быў перададзены шанхайскаму выдавецтву Commercial Press і загінуў у 1932 годзе, калі комплекс выдавецтва быў разбураны падчас японскай бамбардзіроўкі.旧居里,老舍的文字在安睡 // 中国作家网. — 2016. — 30 жніўня.
У 1933 годзе асобнымі выданнямі выйшлі раманы «Развод» і «Запіскі пра Кашэчы горад». У 1934—1935 гадах друкавалася «Гісторыя Нябеснага Дарунка», якая асобнай кнігай выйшла ў 1936 годзе. У верасні 1936 года пачалася часопісная публікацыя «Рыкшы»; асобным выданнем раман выйшаў у 1939 годзе.
У 1937 годзе, пасля японскага ўварвання ў Кітай, Лаа Шэ напісаў шэраг публіцыстычных артыкулаў, у якіх заклікаў аб’яднаць намаганні для адпору ворагу. Затым пераехаў ва Ухань, дзе далучыўся да арганізацыі антыяпонскага літаратурнага руху. 27 сакавіка 1938 года ў Ханькоу (цяпер частка Уханя) была створана Усекітайская асацыяцыя работнікаў літаратуры і мастацтва па адпору ворагу. Лаа Шэ быў абраны членам яе пастаяннай рады і начальнікам аддзела агульных спраў, адказваючы за штодзённую працу арганізацыі.老舍 以笔为枪赴国难 // 中国作家网. — 2025. — 1 верасня.
Падчас вайны ён стварыў п’есу «Чжан Цзычжун» і раман «Спаленне». Каля пяці гадоў Лаа Шэ працаваў над раманам «Чатыры пакаленні адной сям’і» — спачатку ў Кітаі, а затым у ЗША, куды ў 1946 годзе паехаў чытаць лекцыі. Скарочаны англійскі пераклад рамана, падрыхтаваны пры ўдзеле Іды Пруіт, выйшаў у ЗША ў 1951 годзе пад назвай The Yellow Storm («Жоўтая бура»). У Нью-Ёрку таксама быў напісаны раман «Казачнікі».
13 кастрычніка 1949 года Лаа Шэ пакінуў Сан-Францыска і выправіўся ў Кітай; 12 снежня ён прыбыў у Пекін.“舍予”为谁?——张恨水与老舍的交往与友情 // 中国作家网. — 2020. — 10 верасня. За наступныя шаснаццаць гадоў ён напісаў мноства п’ес і нарысаў, у тым ліку п’есы «Канава Драконаў вус» і «Чайная», а таксама пакінуў няскончаным раман «Пад пурпурнымі сцягамі».
Мяркуецца, што 24 жніўня 1966 года Лаа Шэ скончыў жыццё самагубствам пасля збіцця і публічнага прыніжэння хунвэйбінамі ў час культурнай рэвалюцыі. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, ён утапіўся ў возеры Тайпінху ў Пекіне.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кітайскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая