Маге́рка, венгерка, батораўка (таксама Катруха у жаргоне дрыбінскіх шапавалаў) (Праз ад  — венгерская шапка) — старадаўні мужчынскі галаўны ўбор без казырка, пашыраны на Беларусі ў XVI—XIX стагоддзях. Спачатку рабілася з аксаміта ці сукна, але потым самым звычайным матэрыялам для магерак стала валяная поўсцьМагерка.

Звычайна для вытворчасці магерак зшывалі 4 кускі тоўстага сукна з валянай поўсці ў форме каўпака з завернутым уверх аколышам ці ўсечанага конуса вышынёй 15-20 см. Палі не рабіліся. Колер магеркі мог быць рознага адцення ад белага да чорнага, часам — карычневыМагерка.

Для ўпрыгожвання магерак карысталіся доўгім пяром, вышыўкай ніткамі і шнурам, часам футравай апухай, а таксама аплікацыяй.

Выкарыстанне

Магеркі ўвайшлі ў карыстанне пад уплывам венгерскай моды, былі пашыраны з другой паловы XVI стагоддзя. З часам стала часткай традыцыйнага народнага касцюма ў некаторых польскіх, літоўскіх, украінскіх і беларускіх мясцовасцях.

Літаратура

Спасылкі

Магерка на малюнку д Выява

Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Літоўскі касцюм Катэгорыя:Украінскі касцюм Катэгорыя:Польскі касцюм Катэгорыя:Галаўныя ўборы Катэгорыя:Рускі касцюм