«Брэ́сцкі лядо́вы пала́ц спо́рту» — спарткомплекс у горадзе Брэст, размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 151.
Пабудаваны ў 2000 годзе (архіт. В. Кескевіч). Уведзены ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2000 года. Палац спорту пабудаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і з’яўляецца гарадской камунальнай уласнасцю. Арэна служыць хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Брэст», які выступае ў беларускай экстралізе, а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый і ДЮСШ.
Архітэктура Агульная плошча складае 10 571 м²: галоўная спартыўная арэна каля 1800 м². Уключае глядзельную залу на 2 тыс. месцаў, лядовае поле (61 х 30 м), галоўны і касавы вестыбюлі, фае, раздзявальні, трэнажорная зала, прэс-цэнтр, адміністрацыйныя і тэхнічныя памяшканні і інш. У палацы праводзяцца навучальна-трэніровачныя заняткі, хакейныя матчы, рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па хакеі з шайбай, фігурным катанню, фехтаванні і інш. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.
Разам з Брэсцкім лёгкаатлетычным манежам складае комплекс — Брэсцкае камунальнае культурна-спартыўнае УП «Палац спорту».
Літаратура
Спасылкі «Брэсцкі лядовы палац спорту» на афіцыйным сайце ХК «Брэст» «Брэсцкі лядовы палац спорту» на сайце «Горад Брэст і яго гісторыя» «Брэсцкі лядовы палац спорту» на сайте «НаКатке — все катки Беларуси»
Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Лядовыя арэны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Брэсце Спорт Катэгорыя:2000 год у Брэсце Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валерыя Кескевіча Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Брэст)