Рысарджымента ( — адраджэнне, абнаўленне) — гістарыяграфічны тэрмін, які пазначае перыяд барацьбы за палітычнае аб’яднанне Італіі.

Тэрмін Спачатку слова ўжывалася па аналогіі з Il Rinascimento (эпоха Адраджэння) і ўжывалася выключна ў культурна-літаратурным кантэксце. І толькі пры Віторыа Альф’еры (1749—1803) яго значэнне пачало паступова пашырацца ў бок меркаванага аб’яднання Італіі ў палітычным, культурным і нацыянальным плане.

Храналогія 1820 — пачатак паўстання ў Неапалітанскім каралеўстве, пазней задушанага аўстрыйскай інтэрвенцыяй. 1821 — хваляванні распаўсюджваюцца на П’емонт па ініцыятыве сакрэтнага таварыства, кіруемага Сантароза і Канфаланьеры; паўстанне таксама было задушана аўстрыйцамі. 1831 — аўстрыйцы душаць яшчэ адно паўстанне — у герцагстве Пармскім. Джузэпэ Мадзіні засноўвае ў Марселі «Маладую Італію», патрыятычны рух, які змагаўся за аб’яднанне Італіі і ўключэнне яе ў еўрапейскі кантэкст. 1833 — няўдалая спроба «Маладой Італіі» падняць паўстанне ў Генуі. 1848—1849 — «Пяць дзён Мілана» і першая вайна з Аўстрыяй за незалежнасць, якая завяршылася няўдала (перамір’е ў Віньяле і міланскі мірны дагавор), аднак адыграла важную ролю ў развіцці і распаўсюджванні патрыятычных настрояў. Чэрвень—ліпень 1857 — экспедыцыя Пізакане: няўдалая спроба падняць паўстанне ў Неапалітанскім каралеўстве. 1859—1860 — другая вайна за незалежнасць, у выніку якой адбываецца аб’яднанне Сардзінскага каралеўства з Ламбардыяй, Тасканай, Раманьяй, Пармай і Модэнай, у якіх прайшло ўсенароднае галасаванне. Высадка Джузэпэ Гарыбальдзі ў Сіцыліі і аб’яднанне з Сардзініяй Каралеўства абедзвюх Сіцылій. 17 сакавіка 1861 года — новы парламент абвяшчае Італьянскае каралеўства на чале з Віктарам Эмануілам II. Жнівень 1862 г. — першы паход Гарыбальдзі на Рым. 1866 — трэцяя вайна за незалежнасць у саюзе з Прусіяй (гл. Аўстра-пруская вайна), падчас якой да Італіі была далучаная вобласць венетаў з Венецыяй. Чэрвень 1867 г. — другі паход Гарыбальдзі на Рым. Верасень 1870 — італьянскія войскі ўступаюць у Рым, з якога выведзены французскі гарнізон (гл. Франка-пруская вайна). Чэрвень 1871 г. — італьянская сталіца была перанесена ў Рым.

Бібліяграфія Giuseppe Berti. Russia e stati italiani nel Risorgimento. Torino, 1957. Indro Montanelli. L’Italia del Risorgimento. Milano, 1972. Franco Valsecchi. L’Italia del Risorgimento e l’Europa delle nazionalità. Roma, 1978. Walter Maturi. Interpetazioni del Risorgimento. Torino, 1962. Luigi Tomaz, In Adriatico nel secondo millennio, Presentazione di Arnaldo Mauri, Think ADV, Conselve, 2010.

Спасылкі F. Tarozzi, Risorgimento Kампанія Solferino e San Martino Бібліятэка дакументаў, якія маюць дачыненне да Рысарджымента

Катэгорыя:Італьянцы