Дыяле́кт ( — гаворка) — гістарычна сфарміраваная разнавіднасць дыялектнай мовы на пэўнай частцы тэрыторыі яе пашырэння з адносным адзінствам фанетычных, граматычных і лексічных сродкаў. Асобны дыялект уваходзіць у склад больш шырокага моўнага ўтварэння, супрацьпастаўлены іншым дыялектам і мае з імі некаторыя агульныя рысы.

Віды дыялектаў Адрозніваюць дыялекты тэрытарыяльныя і сацыяльныя. Пад тэрытарыяльнымі дыялектамі разумеюць разнавіднасць дадзенай мовы на частцы тэрыторыі пашырэння гэтай мовы, а пад сацыяльнымі дыялектамі — разнавіднасць мовы, што выкарыстоўваецца пэўнымі сацыяльнымі групамі насельніцтва, аб’яднанымі прафесійнымі або іншымі інтарэсамі.

Сацыяльныя дыялекты не маюць уласнай фанетычнай і граматычнай сістэмы, змяшчаюць штучна створаныя словы і выразы, аформленыя па законах літаратурнай або дыялектнай мовы, і ў поўным сэнсе слова не з’яўляюцца дыялектамі.

Гл. таксама Гаворка

Крыніцы

Катэгорыя:Дыялекталогія * Катэгорыя:Сацыялінгвістыка Катэгорыя:Моўная сістэматыка