Чорнае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.
Плошча возера складае 0,09 км². Даўжыня - 0,4 км. Найбольшая шырыня возера — 0,28 км.
Возера размяшчаецца ў басейне Серадовай рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Брэста. Злучана каналам з Белым возерам.
Паводле легенды, вада ў возеры была чорная, як смала, а ў Белым возеры, якое зусім побач, наадварот — белая і празрыстая. Адсюль гэтыя азёры і атрымалі свае назвы.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Брэсцкага раёна