Падляшскае ваяводства (), таксама Падляшска-Берасцейскае і Наднарвенскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Цэнтрам ваяводства з’яўляўся горад Дарагічын.

Гербам ваяводства былі аб’яднаныя гербы: польскі і літоўскі — арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.

Гісторыя

29 жніўня 1513: вылучылася з Троцкага ваяводства; ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасцейскую зямлю (Берасцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы). 1565/66: на базе Берасцейскай зямлі ўтварылася аднайменнае ваяводства (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводства). 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло пад уладу Каралеўства Польскага. 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай спыніла сваё існаванне.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў ваяводства падзялялася на тры паветы — Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.

Ваяводскі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Мясцовая шляхта абірала двух дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

Гл. таксама Ваяводы падляшскія

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1513 годзе Катэгорыя:1513 год у Еўропе Катэгорыя:Зніклі ў 1795 годзе