Ме́ка, або Ме́кка (, мянушка: Umm Al Qura — «Маці ўсіх вёсак») — адзін з найвялікшых гарадоў Саудаўскай Аравіі, святы горад ісламу. Знаходзіцца ля падножжа горнага масіву Джабар аль-Карнайт у вузкай даліне Абрахама, у 100 км ад Чырвонага мора. Насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек.
Арбітры беларускага правапісу падаюць назву горада і з дзвюмаМ. Лобан, М. Суднік. Арфаграфічны слоўнік. 1990., і з аднойРуска-беларускі слоўнік у 3 т. Т. 2: Л-П. / НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства. — Мн.: БелЭн, 2002.Граматычная база беларускай мовы / уклад. Ул. Кошчанка, А. Булойчык. — Электронныя тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). — Мінск: Тэхналогія, 2021. ISBN 978-985-458-321-1. літарай к.
Мекка — цэнтр ісламу і самы святы горад для мусульман, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігій забаронены. Згодна з уяўленнямі мусульман, у Мецы ў 571 годзе нарадзіўся прарок Магамет, а таксама гэта месца атрымання мекскіх сур Карана. Пасля вяртання прарока Магамета з Медыны ў Мекку ў 630 годзе горад стаў мэтай паломніцтва ўсіх мусульман. Пасля ўсталявання ў горадзе ўлады дынастыі Аліядаў у 960 годзе яны атрымалі тытул шарыфаў. Шарыфы Меккі захоўвалі незалежнасць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасля далучэння Меккі да Асманскай імперыі ў 1517 годзе. З 1924 года Мекка належыць Саудаўскай Аравіі.
Самае вядомае месца горада з часоў прарока Магамета — квадратны будынак Кааба. Вакол яго пабудаваная мячэць Аль-Харам, у якой адначасова могуць змясціцца 300 тысяч вернікаў. Гэта самае святое месца для мусульман. У паўднёва-ўсходнім куце Каабы знаходзіцца чорны камень (al-hadżar al-aswad) — мэта хаджа, паломніцтва мільёнаў мусульман. Чорны камень — гэта метэарыт, які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім Алах. Упершыню горад згадваецца як Макараба, які да з’яўлення ісламу граў значную ролю ў гандлі паміж краінамі Блізкага Усходу і Міжземнамор’ем, быў рэлігійным цэнтрам паганскіх плямёнаў Аравійскага паўвострава.
Гісторыя
Ранні перыяд
Ісламская традыцыя адносіць заснаванне Меккі да часоў нашчадкаў Ізмаіла. Пталамей, магчыма, назваў горад «Макараба», аднак гэта атаясненне спрэчнаеP. Crone, «Meccan Trade and the Rise of Islam», p. 134—135.. Археолагі не выявілі ніякіх надпісаў альбо згадак пра Мекку гэтага часу, хоць іншыя гарады і царствы ў гэтым рэгіёне былі добра задакументаваныя ў гістарычных запісах. Прыкладна ў V стагоддзі нашай эры Кааба была месцам пакланення боствам паганскіх плямёнаў Аравіі. Найбольш важным паганскім бажаством Меккі быў Хубал, месцам ушанавання якога была КаабаHawting, G. R. (1980). «The Disappearance and Rediscovery of Zamzam and the „Well of the Ka’ba“». Bulletin of the School of Oriental and African Studies, University of London 43 (1): 44-54. JSTOR 616125. p. 44.«What life was like in the lands of the prophet: Islamic world», AD 570—1405. Time-Life Books. p. 20. ISBN 0-7835-5465-6. Ён заставаўся ў пашане да VII стагоддзя нашай эры.
У V стагоддзі курайшыты ўзялі пад свой кантроль Мекку і сталі выдатнымі купцамі і гандлярамі. У VII стагоддзі яны далучыліся да прыбытковага гандлю спецыямі, а таксама стваралі новыя гандлёвыя маршруты, каб адвесці шляхі ў бок ад месцаў бітваў і небяспечных марскіх маршрутаў у больш бяспечныя сухапутныя маршруты. У гэтыя часы Візантыйская імперыя амаль страціла кантроль над Чырвоным морам, і ў гэтым рэгіёне квітнела пірацтва. Іншы шлях, які пралягаў праз Персідскі заліў і рэкі Тыгр і Еўфрат, таксама быў пад пагрозай з боку імперыі Сасанідаў, а таксама быў небяспечны з-за рымска-персідскіх войнаў. Па вядомасці Мекка, як гандлёвы цэнтр, усё ж перасягнула гарады Петра і Пальміра«Makka — The pre-Islamic and early Islamic periods», Encyclopaedia of IslamIra Marvin Lapidus (2002). «History of Islamic Socieities». Cambridge University Press. P. 14. ISBN 978-0-521-77933-3.. Сасаніды, аднак, не заўсёды ўяўлялі сабою пагрозу для Меккі, бо ў 575 годзе н.э. яны абаранілі арабскі горад ад нашэсця Каралеўства Аксум на чале з яго хрысціянскім лідарам Абрахамам. Плямёны Паўднёвай Аравіі папрасілі дапамогі ў персідскага цара Хасрова I, які адгукнуўся і прыйшоў у Аравію з войскам і флотам. Гэтае ўмяшанне прадухіліла распаўсюджанне хрысціянства ў Аравію, дзе ў Мецы таго часу жыў шасцігадовы хлопчык з племя курайшытаў і які ў будучыні стаў прарокам МагаметамS. Wise Bauer (2010). «The history of the medieval world: from the conversion of Constantine to the First Crusade». W. W. Norton & Company. pp. 243. ISBN 978-0-393-05975-5..
Да сярэдзіны VI стагоддзя існавалі тры асноўныя паселішчы ў Паўночнай Аравіі, якія размяшчаліся ўздоўж паўднёва-заходняга ўзбярэжжа ля Чырвонага мора, у той час як на ўсходзе ляжала вялікая пустэльня. Гэты раён, вядомы як Хіджаз, меў тры населеныя пункты, якія паўсталі вакол аазісаў, дзе вада была даступная для выкарыстання. У цэнтры Хіджазу размяшчаўся горад Ясрыб, які пазней быў перайменаваны ў Медыну, што ў перакладзе з арабскай мовы азначае горад прарока. У 400 км на поўдзень ад Ясрыба размяшчаўся горны горад Таіф, на паўночны захад ад якога знаходзілася Мекка. Нягледзячы на тое, што тэрыторыя вакол Меккі была цалкам неўрадлівай, яна была самай заможнай з трох населеных пунктаў дзякуючы вялікім запасам вады і вядомым калодзежам Замзам Ну і прыбытковаму размяшчэнню на скрыжаванні найважнейшых караванных шляхоў«What life was like in the lands of the prophet: Islamic world», AD 570—1405. Time-Life Books. p. 32. ISBN 0-7835-5465-6..
Суровыя ўмовы і рэльеф Аравійскага паўвострава азначалі амаль сталы стан канфлікту паміж мясцовымі плямёнамі, але адзін раз у год яны абвяшчалі перамір’е і сыходзіліся ў Мекку дзеля штогадовага паломніцтва. Да VII стагоддзя гэтае паломніцтва адбывалася паводле рэлігійных звычаяў арабаў-паганцаў, каб аддаць належнае іх святыні і выпіць вады з Замзам Ну. Тым не менш, тут таксама кожны год праходзілі Мекканскія кірмашы. Гэтыя штогадовыя мерапрыемствы далі плямёнам пачуццё агульнай ідэнтычнасці і зрабілі Мекку важным месцам для паўвостраваIra Marvin Lapidus (2002). «History of Islamic Socieities». Cambridge University Press. pp. 16-17. ISBN 978-0-521-77933-3..
Караваны вярблюдаў, якія, як кажуць, упершыню былі выкарыстаныя прадзедам Магамета, сталі важнай часткай ажыўленай эканомікі Меккі. Паміж мекскімі купцамі і мясцовымі качавымі плямёнамі былі складзеныя дамовы, паводле якіх гэтыя плямёны дастаўлялі такія тавары, як скура, хатнія жывёлы і металы, што здабываліся ў мясцовых гарах, у Мекку, адкуль потым тавары везліся на караванах у гарады Сірыі і Ірака«What life was like in the lands of the prophet: Islamic world», AD 570—1405. Time-Life Books. p. 17-18. ISBN 0-7835-5465-6.. Таксама існуюць гістарычныя пацверджанні, што праз Мекку праходзілі тавары нават з Афрыкі і Далёкага Усходу і ішлі ў Сірыю. Гэта былі спецыі, скуры, лекі, тканіны і рабы, у той час як у горад везліся грошы, зброя, крупы і віны, якія, у сваю чаргу, распаўсюджваліся па ўсёй Аравіі. Мекканцы падпісвалі дагаворы з візантыйцамі і бедуінамі дзеля стварэння бяспечных праходаў для караванаў, даючы апошнім ваду і пашы для жывёлы. Мекка стала цэнтрам свабоднай канфедэрацыі арабскіх плямёнаў, у якую ўвайшло нават племя Бану Тамім.
Магамет і заваёва Меккі
Магамет нарадзіўся ў Мецы ў 570 годзе, такім чынам, іслам быў непарыўна звязаны з горадам з гэтага часу. Ён нарадзіўся ў незаможнай сям’і Хашымітаў, якая паходзіла з племя курайшытаў. Менавіта ў Мецы, у пячоры гары Хіра ў раёне Джэбель-аль-Нур, згодна з ісламскай традыцыяй, Магамет пачаў атрымліваць боскія шчыроты праз арханёла Гаўрыіла ў 610 годзе і пачаў прапаведаваць сваю форму аўраамічнага монатэізму супраць Мекканскага паганства. Вытрымаўшы пераслед з боку паганскіх плямёнаў на працягу 13 гадоў, Магамет перабраўся ў 622 годзе са сваімі спадарожнікамі ў Ясрыб, які пазней быў названы Медынай. Канфлікт паміж курайшытамі і мусульманамі, аднак, працягваўся: двойчы мусульмане атрымалі перамогу ў бітве пры Бадры, у той час як бітва пры Ухудзе скончылася нявырашанай. У цэлым, аднак, мекканскія намаганні, накіраваныя на знішчэнне ісламу, не былі ўдалыя і ў канчатковым выніку засталіся беспаспяховымі. Падчас бітвы ля рова ў 627 годзе аб’яднаныя войскі Аравіі не здолелі нанесці паражэнне сілам МагаметаIra Marvin Lapidus (2002). «History of Islamic Socieities». Cambridge University Press. pp. 32. ISBN 978-0-521-77933-3..
У 628 годзе Магамет і яго паслядоўнікі спрабавалі ўвайсці ў Мекку дзеля здзяйснення паломніцтва. Аднак яны былі спыненыя курайшытамі, пасля чаго і мусульмане, і мекканцы склалі дамову, паводле якой курайшыты абяцалі спыніць барацьбу супраць мусульман і паабяцалі, што мусульмане будуць дапушчаныя ў горад, каб здзяйсняць паломніцтвы на наступны год. Праз два гады курайшыты парушылі перамір’е, забіўшы групу мусульман і іх саюзнікаў. У адказ на гэта Магамет і 10 тысяч яго прыхільнікаў выйшлі да Меккі. Але, замест таго, каб працягваць барацьбу, жыхары Меккі здаліся Магамету, які абвясціў мір і дараваў жыхарам іх учынак. Аднак паганскія божышчы былі знішчаныя Магаметам, і яго паслядоўнікі ўзяліся за ісламізацыю горада. Магамет аб’явіў Мекку святым месцам ісламу, зрабіўшы яго цэнтрам паломніцтва мусульман і адным з пяці стаўпоў веры. Ён таксама заявіў, што немусульманам не будзе дазволена знаходзіцца ў горадзе, каб абараніць яго ад уплыву шматбожжа і падобных практык. Пасля прызначэння Акіба ібн Усаіда на пасаду губернатара горада Магамет вярнуўся ў Медыну.
Магамет памёр у 632 годзе, выканаўшы задачу яднання ісламскай нацыі. Іслам пачаў хутка пашырацца і на працягу наступных некалькіх сотняў гадоў распаўсюдзіўся ад Паўночнай Афрыкі і Азіі да некаторых часткаў Еўропы. Падчас пашырэння ісламу Мекка пачала прыцягваць пілігрымаў не толькі з Аравіі, але і з іншых месцаў мусульманскага свету і з-за яго межаў, бо кожны год шмат вернікаў здзяйснялі хадж. Мекка таксама прыцягвала шмат навукоўцаў, а таксама пабожных мусульман, якія жадалі жыць каля Каабы.
Сярэднявечча і Новы час
Мекка ніколі не была сталіцай якіх-небудзь ісламскіх дзяржаў, але мусульманскія кіраўнікі рабілі значны ўнёсак у яе ўтрыманне. У часы праўлення Умара і Усмана ібн Афана ў XVII стагоддзі з прычыны частых паводак у горадзе халіфы запрасілі хрысціянскіх інжынераў, якія збудавалі сістэму загародаў у нізінных кварталах, а таксама пабудавалі дамбы і насыпы для абароны тэрыторыі вакол Каабы.
Пасля пераезду Магамета ў Медыну палітычны цэнтр перамясціўся з Меккі. А калі Алі, чацвёрты халіф, перамясціў сталіцу ў Куфу, важнасць Меккі яшчэ далей паменшылася. Пасля стварэння Халіфату Абасідаў сталіца была перанесена ў Багдад, які знаходзіцца ў сучасным Іраку. Багдад заставаўся цэнтрам ісламскай імперыі амаль 500 гадоў. Мекка ізноў увайшла ў ісламскую палітычную гісторыю, калі горад кантраляваўся Абд Алахам ібн аль-Зубайрам, які стаяў у апазіцыі да амеядскіх халіфаў, і зноў, калі халіф Язід I аблажыў горад у 683 годзеUmmayads: The First Muslim Dynasty . Princeton.edu. На працягу некаторага часу пасля гэтых падзей горад не граў значнай палітычнай ролі, бо мясцовыя ўлады даволі добра ставіліся да хашыміцкіх шарыфаў.
У 930 годзе Мекка была атакаваная і разрабаваная карматамі, ісмаілітамі на чале з Абу-Тахірам аль-Джанабі, якія дзейнічалі ў цэнтральнай і ўсходняй Аравіі«Mecca». Infoplease.com.. У 1349 годзе эпідэмія чорнай смерці распачалася ў Мецы«The Islamic World to 1600: The Mongol Invasions (The Black Death)» . Ucalgary.ca.. У 1517 годзе шарыф Магамет бен Баракат прызнаў вяршэнства асманскага султана, але захаваў вялікую ступень мясцовай аўтаноміі«Mecca — LoveToKnow 1911». 1911encyclopedia.org.. У 1803 годзе горад быў захоплены войскамі Першай Саудаўскай дзяржавы«The Saud Family and Wahhabi Islam». Library of Congress Country Studies., якая кантралявала горад да 1813 года. Гэтая падзея была цяжкім ударам па прэстыжу Асманскай імперыі, якая панавала над святым горадам з 1517 года. Асманамі была пастаўлена задача вяртання Меккі назад пад кантроль Асманскай імперыі, што паспяхова было зроблена намеснікам Егіпта Магаметам Алі-пашой у 1813 годзе.