Пажа́ркі (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 7 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Археолагамі выяўлены курганны магільнік X—XII стагоддзяў (2 км на захад ад вёскі), што сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1932 годзе арганізаваны калгас. В1959 годзе складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванніРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 8 двароў. 1897 год — 27 двароў, 191 жыхар (паводле перапісу). 1908 год — 29 двароў, 247 жыхароў. 1931 год — 35 двароў. 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна