Махамед Хусейн Тантаві Саліман (;  — ) — фактычны кіраўнік Рэспублікі Егіпет пасля адстаўкі прэзідэнта Хосні Мубарака 11 лютага 2011. Міністр абароны Егіпта, старшыня Вышэйшага савета ўзброеных сіл (галоўнакамандуючы), фельдмаршал.

Біяграфія На ваеннай службе з 1956 года. Удзельнік войн 1956, 1967, 1973 гг. Займаў шэраг камандных пасад (у т.л. начальніка аховы прэзідэнта і начальніка аператыўнага ўпраўлення генштаба), быў ваенным аташэ ў Пакістане. Прызначаны міністрам абароны ў 1991 годзе. Прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 годзе.

З пачатку хваляванняў 2011 года разглядаўся ў якасці магчымых пераемнікаў Хосні Мубарака. 31 студзеня 2011 года быў прызначаны віцэ-прэм’ерам з захаваннем пасады міністра абароны.

11 лютага 2011 года прэзідэнт Хосні Мубарак падаў у адстаўку і перадаў уладу Вышэйшаму савету ўзброеных сіл пад кіраўніцтвам Тантаві. 12 жніўня 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Памёр 21 верасня 2021 года.