Сцяг Туркменістана — афіцыйны сімвал Рэспублікі Туркменістан.

Сцяг уяўляе сабой зялёнае палотнішча з вертыкальна размешчанай чырвонай паласой і пяццю арнаментамі ў аснове сцяга. Знізу гэтай паласы намаляваны аліўкавыя галіны. Побач з паласой каля верхняга краю сцяга — белы паўмесяц і пяць белых зорак.

Пяць арнаментаў-гёляў азначаюць пяць велаятаў краіны. Аліўкавыя галіны сімвалізуюць абвешчаны ў 1995 годзе нейтралітэт Туркменістана.

Дзень сцяга Туркменістана У дзень нараджэння першага прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Туркменбашы 19 лютага 1992 г. быў зацверджаны Дзяржаўны сцяг Туркменістана. Дзень 19 лютага зараз урачыста адзначаецца як усенароднае свята туркменскага народа.

Катэгорыя:Туркменістан Туркменістан