Спішска-Нова-Вес (, , ) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Горнад каля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.

Гісторыя У XII ст. на месцы Спішска-Нова-Вес з'яўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каланісты і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка развіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — спішскі гарадскі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славакіі.

У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі спішскімі гарадамі Спішска-Нова-Вес была аддана ў якасці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 года. У 1778 Спішска-Нова-Вес становіцца сталіцай «16 спішскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.

Сёння Спішска Нова еэс — папулярны турыстычны маршрут.

Насельніцтва

Паводле перапіса 2001 года горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%). Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рымска-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%).

Гарады-пабрацімы

У сеціве

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Славакіі