Іпаліт Гіляравіч Гараўскі () — пейзажыст, брат Апалінарыя Гараўскага і Гілярыя Гараўскага.

Біяграфія

Паходжанне і сям’я

Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх гербам «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гіляры Гараўскі валодалі каля 200 га спадчыннага маёнтка, які дастаўся яму ад бацькі — Францішка ГараўскагаРГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893).

У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828 ― пасля 1864), Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875). Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакаміАпалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.

Нарадзіўся ў ваколіцы Астроўкі, хоць раней лічылася, што ва Уборках. У першай метрыцы хросту адной вадой, які адбыўся 1 (13) ліпеня напісана, што нарадзіўся ён 25 чэрвеня (7 ліпеня). Хрост вадой правёў уніяцкі святар з Брадца. Калі ж 8 (18) жніўня дапаўнялі хрост святым алеем, то ў метрыцы напісалі , што нарадзіўся ён 1 (13) ліпеня.

Адукацыя Магчыма, навучаўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусеГоравские, братья-художники .

Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Мінскай гімназіі ў Машчынскага ў 1840—1847 гадахЮ. С. Литвинчук. Восстание 1863—1864 гг. в работах художников XIX в. . Вольнапрыходны вучань Акадэміі мастацтваў у 1855—1864 гадах у . У 1864 годзе атрымаў званне класнага мастака.

Прафесійная дзейнасць

Жыў у Мінску (у сярэдзіне 1860-х), дзе некалькі год працаваў настаўнікам малявання дзяцей генерала ДружынінаН. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст. , потым некаторы час жыў у Санкт-Пецярбургу, дзе разам з братам Апалінарыем дапамагаў П. М. Траццякову ў яго калекцыянерскай і збіральніцкай дзейнасціГлава V. Женитьба Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX—начала XX в. Минск: Вышэйшая школа, 1974. 332, , л. цв. ил. С. 180.

Пазней пераехаў у Кіеў, дзе жыў у 1860-1870-х гадахНа берегах Березины. 1857 .

Творчасць

Твораў аўтарства Іпаліта Гараўскага захавалася нямнога, магчыма, прычынай гэтаму была яго занятасць выкладчыцкай работай, якой майстар займаўся ў Мінску пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Па манеры выканання работы І. Гараўскага блізкія да твораў яго брата Апалінарыя. Найбольш цікавымі лічацца кампазіцыі «На берагах ракі Бярэзіны» (1857) і «Від у ваколіцах Бабруйска» (1858). У кожным з іх І. Гараўскі выступае не толькі як тэхнічна падрыхтаваны жывапісец, дэманструючы выдатнае валоданне прыёмамі пабудовы выразнай выявы, але і як прыхільнік, у большай ступені, чым брат, рамантычнай вобразнасці.

Некаторыя творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, палатно «Ля крыжа. Смерць паўстанца». У Рускім музеі захоўваецца карціна «На берагах ракі Бярэзіны».

З іншых твораў можна згадаць «Від паблізу Бабруйска (Від у ваколіцах Бабруйска)», «Від Грэйдэна ў Ліфляндыі».

Узнагароды і званні

Узнагароджаны сярэбранымі медалямі: у 1857 г. 2 годнасці і ў 1858 г. 1 годнасці за карціну «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)Искусство Белоруссии. У 1864 г. дадзена званне класнага мастака 3 ступені жывапісу пейзажнагаГоравский Ипполит Гиляриевич .

Крыніцы

Літаратура Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67. Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Бел. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51 Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в./ Под ред. А. И. Мальдиса. Минск, 1974. С. 177, 179, 180. Про Ипполита Горавского и репродукция его картины «На берегах Березины» Ипполит Гиляриевич Горавский// Республика Беларусь: Энцикл.: в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 124 Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89 Гараўскі І. Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51. Гараўскі І. Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С.42- 43 Гараўскі І. Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100 Гараўскі І. Г. // Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии ХІХ — нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 — 180.

Спасылкі

«Корабль золотой в поле красном»

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Іпаліт Гіляравіч