Парк імя Грэкавай Н. Р. — ландшафтны парк у Ленінскім раёне горада Мінска, размешчаны на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Малініна. З паўночнага боку да парку прымыкае мікрараён Серабранка, з паўднёвага — Чыжоўскае вадасховішча. З’яўляецца часткай гарадскога водна-зялёнага дыяметру.

Парк названы ў гонар Надзеі Грэкавай, якая з 1938 па 1947 гады з’яўлялася старшынёй Вярхоўнага Савета БССРПарк Надзеі Грэкавай . Створаны па праекце архітэктараў У. Бачкова, С. Барысовіч, Б. Юрціна. Галоўная кампазіцыйна-планіровачная вось парку заснаваная на прадаўжэнні бульвара.

На тэрыторыі парку знаходзіцца Свята-Андрэеўскі храм. На беразе вадасховішча размешчана вяслярная база «Серабранка» ГУ «СДЮШАР па грэблі акадэмічнай».

У 2003 годзе пачалася рэканструкцыя парку. У парку створана кірмашовая плошча, устаноўлены адкрытая сцэна, дэкаратыўная статуя, размешчана плантацыя кветак.

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Серабранка (жылы раён, Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барыса Юрціна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Бачкова