Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам.
Гісторыя Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра.
Палітычны крызіс 2020-х гадоў
У час шырокамаштабных палітычных чыстак 11 студзеня 2022 года былі звольнены Наталля Хвір, начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры, і Святлана Краюшкіна, намесніца начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі, якая ўзгадняла навукова-праектную дакументацыю на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ. Наталля Задзяркоўская, адказная за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным ўпраўленні, каментуючы сітуацыю, што за 2021 год з апарата Міністэрства культуры звольнена практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна, для звальнення «дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы»З упраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры звольнілі Наталлю Хвір, начальніцу ўпраўлення, і Святлану Краюшкіну, намесніцу начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі.
Выступаючы 21 студзені 2022 года перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, тагачасны міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах:
Структура Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент; 7 упраўленняў у выканаўчых камітэтах абласцей і Мінску; Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»; Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту; Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады; Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава; Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Пазіцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры У маі 2010 года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзеУ Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі // Эўрарадыё, TUT.BYПо факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело // ej.by . Па факце зносу распачатая крымінальная справа Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва.
У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 года актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва. Аднак 1 снежня 2014 года Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. У чэрвені 2018 года ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай.
Уначы 26 красавіка 2014 года на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай Гродна будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры БеларусіНочью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) // Вечерний Гродно Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли // TUT.BY В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com . У верасні 2015 года ў Гродна знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўліФотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка // s13.ru . Зімой 2016 года ў Гродна знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния // grodno.in .
7 мая 2018 года адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Мінска па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагоддзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролемТеперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска // citydog.by Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото) // citydog.by Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века // TUT.BY . Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос«Ситуация очень серьезная». В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске // TUT.BY . Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Наталля Хвір у каментары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтр Мінска сам па сабе з’яўляецца каштоўнасцю. Будынак па вуліцы Вызвалення можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ // TUT.BY .
Міністры
Міністры культуры БССР Рыгор Кісялёў (1953—1964) Міхаіл Мінковіч (1964—1971) Юрый Міхневіч (1971—1988) Яўген Вайтовіч (1988—1994)
Міністры культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч (1994—1996) — міністр культуры і друку Аляксандр Сасноўскі (1996—2000) Леанід Гуляка (2000—2005) Уладзімір Матвяйчук (2005—2009) Павел Латушка (2009—2012) Барыс Святлоў (2012—2017) Юрый Бондар (28 верасня 2017 — 19 лістапада 2020) Анатоль Маркевіч (19 лістапада 2020 — 2 снежня 2024) Руслан Іосіфавіч Чарнецкі (2 снежня 2024 — 9 красавіка 2026) Марат Сяргеевіч Маркаў (з 9 красавіка 2026)
Крыніцы
Спасылкі
Сайт Міністэрства культуры Беларусі
Культуры