Гуд — персанаж беларускіх паданняў, важак племя (магчыма, гоцкага).

Паданне пра Гуда запісаў у Ігуменскім павеце ў ХІХ ст. Генрых Татур. Паводле падання, Гуд быў важаком племя, якое ўварвалася на тэрыторыі племя дулаў. Гуд выклікаў на двубой важака дулаў Кумара і адсек яму галаву. Землі дулаў былі захоплены.

Магчыма, паданне апісвае праўдзівы падзеі II-IIІ стст. на тэрыторыі Беларусі, калі праз яе ішлі плямёны готаў, увасабленнем якіх і стаў Гуд. Мясцовыя плямёны, у тым ліку дулы (напэўна, дулебы), былі заваяваны і сталі даннікамі Гоцкай дзяржавы.

Спасылкі Гісторыя Асіповіцкага краю

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Готы