Ко́зіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вулька Аброўская.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Козікаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Козікі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жытлінскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі.

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Вулька Аброўская і Козікі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе