Панама () — сталіца і найбуйнейшы горад Панамы. 814 тыс. жыхароў (2000). Размешчана на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Каля горада знаходзіцца ўваход ў Панамскі канал. Істотны камерцыйны і банкаўскі цэнтр свету. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Міжнародны аэрапорт. Эканоміка цесна звязана з абслугоўваннем суднаходства па канале, дзейнасцю порта. Прамысловасць: харчовая, тэкстыльная, швейная, гарбарна-абутковая, мэблевая, цэментная. Вытворчасць сувеніраў. Універсітэт Панамы, каталіцкі ўніверсітэт, Нацыянальная АН, акадэмія мовы, акадэмія гісторыі. Музеі: Нацыянальны, рэлігійнага каланіяльнага мастацтва і інш. Тэатры, кансерваторыя. Архітэктурныя помнікі 17 (у старой Панаме, разбуранай піратамі ў 1671) і 18 стагоддзяў. Цэнтр турызму.
Насельніцтва
Транспарт Панамскі метрапалітэн Памятныя мясціны Панамскі сабор Вежа F&F
Вядомыя асобы Рыкарда Марцінэлі
Гарады-пабрацімы
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Панамы