Стары́ Сцепано́ў (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (30 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 36 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 64 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 153 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска Сцепаноў у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
Напачатку 1920-х гадоў вёска Сцепаноў падзялілася на дзве — Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Старастэфаноўскага сельсавета, з 1931 года да 24 красавіка 1934 года і з 1938 года да 12 лістапада 1966 года Сцепаноўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
У 1931 годзе арганізаваны калгас "Камінтэрн", працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Да 12 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сцепаноўскага сельсавета, пасля — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)., які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет.
Насельніцтва
Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1908 год — 105 двароў 726 жыхароў. 1959 год — 245 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (30 сем'яў) пераселены.
Літаратура