Лен ( ад «займаць») — зямельнае ўладанне (ленны маёнтак), якім феадал (леннік) валодаў на пэўных умовах. У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стагоддзях ленныя маёнткі даваліся каралём за заслугі на ваеннай службе, як правіла, да смерці трымальніка. Трыманне такога маёнтка было звязана з шэрагам абмежаванняў. Здаць ленны маёнтак у арэнду ці пакінуць яго можна было толькі са згоды манарха. Яго продаж забараняўся. Практыкаваўся звычай, калі шляхціч, які слушна абвінавачваў уладальніка лена ў яго няправільным адчужэнні, меў права на атрыманне гэтага маёнтка. Так узнікае «леннае права».

З'яўляецца сінонімам феода. Першапачаткова тэрмін «лен» азначаў тое ж, што і «бенефіцыі», гэта значыць умоўнае наданняў на тэрмін. З XII стагоддзя лен становіцца спадчынным наданнем буйнога феадала больш дробнаму, у выніку чаго набывае рысы феода. У ходзе ленных наданняў канчаткова склалася іерархічная сістэма феадальнага землеўладання ў Заходняй Еўропе.

У сярэднявечнай Германіі першапачаткова тое ж, што і бенефіцыі, затым тое ж, што феод. Часам ўжываецца і ў дачыненні да аналагічнага інстытуту іншых краін.

Гл. таксама Бенефіцыі; Чынш; Чыншавік; Феод; Ландграф; Маркграф; Асада

за ред. академіка АН УРСР Мельничука О. С.,"Словник іншомовних слів", м. Київ, 1985 р., с. 486; "Сярэднявечныя гістарычныя крыніцы Усходу і Захаду"; Іналджик Г., "Османська імперія: Класична доба (1300-1600)", м. Київ, "Критика", 1998 г., 287 с.; Kutrzeba S., "Historia ustroju Polski w zarysie", Lwów, 1914, T. 1, S. 24; "Volumina legum", T. 2 , S. 164; Храмцев Д. В., "Феодализм на Руси" "Политическое устройство феодальных государств времён" :ru:Крестовые походы «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1865—1915 г., том I—XXXIX.

Катэгорыя:Феадалізм Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае