Пра́я () — сталіца і найбуйнейшы горад Каба-Вердэ, на паўднёвым беразе вострава Сант’ягу. Насельніцтва складае 124 661 чалавек (2008).

Заснаваны ў канцы XV стагоддзя. Порт на Атлантычным акіяне, вузел марскіх транспартных сувязей. Прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. Заводы — жалезабетонных керамічных вырабаў, будаўнічых матэрыялаў; фабрыкі — тэкстыльная, швейная, абутковая, мэблевая. Медыцынскі цэнтр па барацьбе з лепрай.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Каба-Вердэ