Вядомыя ўраджэнцы Мінска:

__NOTOC__

А Надзея Яўгеньеўна Аблова (нар. 1956) — беларускі гісторык. Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох (нар. 1964) — беларуская мастачка. Мікалай Іванавіч Агафонаў (нар. 1955) — беларускі мастацтвазнавец, мастак. Анжаліка Анатольеўна Агурбаш (нар. 1970) — беларуская спявачка, актрыса і тэлевядучая. Антон Яўстаф’евіч Адамовіч (1909—1998) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, празаік, доктар філалогіі. Сябра Рады БНР і БНП. Леанід Аляксандравіч Акаловіч (нар. 1939) — святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, філолаг, выкладчык і краязнавец. Галіна Яўгенаўна Акуловіч (нар. 1957) — беларускі гісторык, архівіст. Юлія Андрусышына (1932—2017) — дзяячка беларускай эміграцыіУ Нью-Ёрку памерла Юлія Андрусішына, маці спевака Данчыка Міхаіл Анемпадыстаў (1964—2018) — беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг, мастацтвазнавец. Ігар Васілевіч Арлоў (нар. 1956) — беларускі мастак. Алесь Асташонак (1954—2004) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Вера Дзмітрыеўна Астрэйка (нар. 1968) — беларуская мовазнаўца. Яўген Станіслававіч Атрошчанка (нар. 1948) — кардыёлаг.

Б Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка (нар. 1963) — беларускі банкір, філантроп, палітык, палітычны зняволены. Эдуард Віктаравіч Бабарыка (нар. 1990) — беларускі менеджар, палітычны зняволены. Наталля Аляксандраўна Бабіч (нар. 1981) — беларускі гісторык, архівіст. Максім Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Раман Ігаравіч Бандарэнка (1989—2020) — беларускі мастак, загінулы ў час пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў. Алена Анатолеўна Бараноўская (нар. 1967) — беларуская мастачка. Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі (1924—2000) — беларускі мастак-жывапісец. Аляксандр Аркадзевіч Барковіч (нар. 1968) — беларускі мовазнавец. Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч (нар. 1966) — беларускі мастак. Мацвей Ізраілевіч Басаў (нар. 1950) — беларускі мастак. Марына Генадзеўна Бацюкова (нар. 1961) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатографка. Таццяна Паўлаўна Белавусава-Пятроўская (нар. 1950) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Іосіф Іосіфавіч Белановіч (1929—1998) — беларускі мастак. Міхаіл Аркадзевіч Бергер (1909—1981) — беларускі піяніст і педагог. Усевалад Віктаравіч Більдзюкевіч (1879 — пасля 1940) — беларускі праваслаўны свецкі і грамадскі дзеяч, публіцыст, журналіст, рэдактар. Святлана Яўгенаўна Богуш (нар. 1987) — беларуская мовазнаўца, паэтка, перакладчыца. Уладзімір Андрэевіч Бойка (1932—1996) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак. Ларыса Барысаўна Бортнік (нар. 1953) — беларуская мастацтвазнавец. Ісак Сямёнавіч Брук (1902—1974) — савецкі вучоны ў галіне энергетыкі і вылічальнай тэхнікі. Андрэй Васілевіч Бурсаў (нар. 1976) — беларускі паэт, мастак, фатограф і перакладчык. Андрэй Яўгенавіч Бур’як (нар. 1965) — беларускі мастак. Юрась Бушлякоў (1973—2013) — беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык.

В Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) — палітычны дзеяч і меценат, фундатар Чырвонага касцёла. Абрам Ільіч Вайнштэйн (1916—1990) — беларускі жывапісец. Віктар Мацвеевіч Варламаў (1936—1996) — беларускі жывапісец. Наталля Васкабовіч (нар. 1993) — беларуская футбалістка. Сяргей Міхайлавіч Вержбаловіч (1902—1987) — беларускі псіхолаг і псіхатэхнік. . Лявон Вольскі (нар. 1965) — беларускі музыка. Ганна Альбертаўна Выганная (нар. 1966) — беларуская мастачка. Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі (нар. 1955) — беларускі жывапісец. Арына Вячорка (1961—2012) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, педагог.

Г Леанард Эдуардавіч Гадлеўскі (1935—1982) — беларускі мастак. Алесь Гарун (1887—1920) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Міхаіл Якаўлевіч Гафт (1913—1987) — беларускі мастак тэатра. Зіна Гімпелевіч (нар. 1949) — беларускі і канадскі філолаг, культуролаг, беларусістка. Алег Аркадзевіч Глекаў (нар. 1967) — мастак, кніжны графік, рэдактар. . Генадзь Уладзіміравіч Грушавы (1950—2014) — заснавальнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», уладальнік нарвежскай праваабарончай узнагароды памяці прафесара Торалфа Рафто. Ірына Леанідаўна Грыбко (нар. 1964) — беларускі гісторык, педагог. Анатоль Пятровіч Грыцкевіч (1929—2015) — беларускі гісторык. Пётр Адамавіч Гуд (нар. 1945) — беларускі этнограф, фалькларыст, рэжысёр, сцэнарыст. Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі (нар. 1960) — беларускі гісторык, музеолаг. Аркадзь Яфімавіч Гураў (1956—2002) — беларускі кампазітар. Кліменцій Ісаакавіч Гурвіч (1903 — ?) — беларускі бібліятэкар, ваенны ўрач. Ніна Мікалаеўна Гурло (нар. 1946) — беларускі мастак. Соф'я Якаўлеўна Гурыч (1919—1999) — беларуская актрыса, рэжысёр.

Д Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч (нар. 1975) — беларуская мовазнаўца. . Іосіф Львовіч Дорскі (1911—1964) — беларускі тэатральны дзеяч, драматург. Людміла Уладзіміраўна Дучыц (нар. 1950) — беларускі археолаг, гісторык.

Е Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч (нар. 1971) — беларускі дыпламат.

Ё

Віталь Альгімантавіч Ёцюс (нар. 1983) — беларускі гісторык.

Ж Эдуард Эдуардавіч Жакевіч (нар. 1940) — беларускі мастак-графік. Валерый Фёдаравіч Жыгалка (нар. 1940) — беларускі рэжысёр.

З Мар’ян Міхайлавіч Зайцаў (1949—1999) — беларускі празаік, публіцыст, гісторык. Таццяна Алегаўна Зарэцкая (нар. 1994) — беларуская прадпрымальніца, былая прадстаўніца па фінансах і эканоміцы Аб’яднаннага пераходнага кабінета Беларусі. Віктар Адамавіч Зелязей (1881—1952) — удзельнік беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. Алена Зуй-Вайцяхоўская (нар. 1986) — беларуская актрыса тэатра і кіно, спявачка. Ігар Яўгенавіч Зуйкоў (нар. 1952) — беларускі фізік.

І Людміла Сяргееўна Іванова (нар. 1947) — беларускі гісторык, архівіст, палеограф. Віктар Антонавіч Івашкевіч (1959—2013) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў (1926—1985) — беларускі скульптар. Алена Георгіеўна Ільіна (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі. .

К Жанна Анатолеўна Капуснікава (нар. 1965) — беларуская мастачка, спецыяліст па мастацкім мадэляванні адзення. Юрый Аляксандравіч Карачун (1931—1997) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнавец. Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка (1949—1999) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Ілона Георгіеўна Касабука (нар. 1966) — беларуская мастачка. Ларыса Піліпаўна Касцюкавец (1939—2014) — беларускі музыказнавец, фалькларыст, медыявіст. Вольга Іванаўна Касцюкова (нар. 1954) — беларускі матэматык. Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі (1976—2007) — заснавальнік беларускай Вікіпедыі. Яніна Каханоўская (1905—2005) — беларуская грамадская дзяячка. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929—2013) — беларускі мастак-графік. Вітаўт Кіпель (1927—2022) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык. Зора Кіпель (1927—2003) — беларуская грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Яўген Сяргеевіч Кулік (1937—2002) — беларускі мастак, аўтар эталона герба «Пагоня» як дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гадах. Ігар Мікалаевіч Кулікоў (нар. 1988) — беларускі паэт і перакладчык. Віктар Давыдавіч Купрэйчык (1949—2017) — беларускі шахматыст, гросмайстар. Максім Кутузаў (нар. 1995) — беларускі пісьменнік, драматург і навуковец. Аляксандр Ігаравіч Кухта (нар. 1993) — беларускі праваслаўны святар, відэаблогер.

Л . Павел Латушка (нар. 1973) — беларускі палітык. Юрый Мікалаевіч Лаўрык (нар.1966) — беларускі гісторык культуры, кнігазнаўца, бібліятэкар, пісьменнік. Сяргей Сяргеевіч Лосеў (нар. 1971) — беларускі юрыст. Янка Лучына (1851—1897) — беларускі паэт-дэмакрат, мысляр. Андрэй Уладзіміравіч Любы (нар. 1980) — беларускі гісторык. Уладзімір Лянкевіч (нар. 1987) — беларускі паэт і перакладчык, спявак, музыкант.

М Аляксей Міхайлавіч Мажэйка (1902—1986, Харкаў) — глебазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесарhttps://esu.com.ua/article-68303 Валерый Дзмітрыевіч Маракоў (1909, мяст. Козырава, цяпер у межах Мінска — 1937) — беларускі паэт, перакладчык, ахвяра савецкіх рэпрэсій. Леанід Уладзіміравіч Маракоў (1958—2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правадзейны член міжнароднага ПЭН-клуба. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі. Вітаўт Міхайлавіч Мартыненка (1959—2016) — беларускі журналіст, музычны крытык, пісьменнік, паэт і аўтар тэкстаў Пётр Паўлавіч Марцаў (1962—2014) — беларускі журналіст, выдавец. Каміла Марцінкевіч (каля 1837—1900) — музыка, кампазітарка, пэдагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дунін-Марцінкевіча. Настасся Ігараўна Масквіна (нар. 1972) — беларуская оперная спявачка. Надзея Паўлаўна Маслоўская (нар. 1955) — беларускі філолаг, мовазнавец. Антон Уладзіміравіч Матусевіч (нар. 1954) — беларускі юрыст. Ян Матусевіч (1948—1998) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, святар. Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч (1963—2013) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Юрый Мікалаевіч Мікульскі (нар. 1988) — беларускі гісторык. Фларыян Станіслаў Міладоўскі (1819—1889) — беларускі кампазітар, піяніст, педагог. Валерый Міхайлавіч Мірановіч (1945—2012) — спецыяліст у галіне аэрадзінамікі. Доктар тэхнічных навук, прафесарhttps://esu.com.ua/article-64606 Аляксандр Іванавіч Мірончык (нар. 1954) — беларускі скульптар. Ігар Мікалаевіч Молчан (нар. 1962) — беларускі балетнік. Ларыса Фёдараўна Мурашка (нар. 1951) — беларускі кампазітар. Аляксандр Міхайлавіч Мядзведзеў (нар. 1960) — беларускі археолаг.

Н Ізідар Герасімавіч Нісневіч (1914—1977) — беларускі музыказнавец, музычны крытык.

П Таццяна Ігараўна Палікоўская (нар. 1978) — беларускі гісторык. Уладзімір Іванавіч Пашкевіч (нар. 1963) — беларускі гісторык. Міхаіл Іванавіч Пржыбытка (1906—1973) — беларускі дзеяч тэатра. Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка (нар. 1981) — беларускі філолаг. Сяргей Яўгенавіч Пукст (нар. 1972) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст. Іван Пуліхаў (1879—1906) — эсэр-рэвалюцыянер. Канстанцін Васілевіч Пуроўскі (1894—1965) — беларускі фалькларыст, спявак і лібрэтыст. Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм (1908—1996) — беларуская паэтэса. Таццяна Антонаўна Пятроўская (1946—2000) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Р Валерый Мікалаевіч Раеўскі (1939—2011) — беларускі тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі. Алена Якаўлеўна Ракава (нар. 1926) — беларускі музыказнавец. Таццяна Анатолеўна Ратабыльская (нар. 1959) — беларускі тэатразнавец. Алесь Розна (1913—1942) — беларускі паэт, перакладчык. Ларыса Ільінічна Рулёва (нар. 1952) — беларускі тэатральны мастак. Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак (нар. 1966) — беларускі архівіст, гісторык.

С Яфім Ільіч Садоўскі (1908—1993) — беларускі пісьменнік і журналіст. Мікалай Сцяпанавіч Саламенка (1921—1995) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі карабля. . Зміцер Саўка (1965—2016) — беларускі мовазнавец. Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. 1956) — беларускі мастак. Валянціна Мікалаеўна Сідарэнка (нар. 1954) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2008), прафесар (2010). Зміцер Сідаровіч (1965—2014) — беларускі музыкант, бард. Віталь Вячаслававіч Сіліцкі (1972—2011) — беларускі палітолаг і аналітык. Ганна Скаржанка (1917—–1992) — польская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, спявачка, родам з Мінска. Аляксей Скобля («Тур»; 1990—2022) — баец-добраахвотнік батальёна імя Кастуся Каліноўскага, які загінуў пры абароне Кіева. Герой Украіны. . Уладзімір Дзмітрыевіч Станкевіч (1923—2008) — беларускі рэжысёр. Стэфанія Міхайлаўна Станюта (1905—2000) — беларуская актрыса. Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах (нар. 1939) — беларускі тэатразнавец. Валянцін Стэфановіч (нар. 1972) — беларускі праваабаронец.