Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка (, Мінск) — беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі Скончыў аддзяленне класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2004). Паступіў у аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю (2009). Працаваў выкладчыкам БДУ, Тэалагічнага інстытута Кірыла і Мяфодзія.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Спецыяліст у старажытнагрэчаскай мове, лацінскай мове, лінгвістычнай паэтыцы, рыторыцы. Вывучаў і перакладаў працы Мацея Казіміра Сарбеўскага, Саламона Рысінскага, Мікалая Гусоўскага, Публія Авідзія Назона.

У манаграфіі «Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага „Аб вастрынi i досцiпе“ (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунiкацыi» паказаў асноўныя карэляцыі паміж ідэямі М. К. Сарбеўскага і праблемамі сучаснай лінгвістыкі і тэорыі камунікацыі, раскрыў сувязь катэгорый помніка («вастрыня», «досціп», «гульня слоў» і інш.) з паняццямі лінгвістычнай паэтыкі і стылістыкі.

Выбраная бібліяграфія Лацінскі трактат Мацея Казіміра Сарбеўскага «Аб вастрыні і досціпе» (1619/1623 гг.) і яго месца ў гісторыі ведаў аб мове і камунікацыі / Я. У. Прыстаўка. — Мінск: БДУ, 2012. — 163 с. ISBN 978-985-518-628-2 Latina aeterna: зб. тэкстаў і практыкаванняў па лацінскай мове / Я. У. Прыстаўка. — Масква: Букстрим, 2013. — 72 с.

Спасылкі philology.bsu.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук