Віць, канава ПрабойнаяОбщая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»  — рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як рака Віт ("Витъ"). На карце 1846 г. фігуруе і як Віт, і як Віць ("Вить").

Водаапісанне Даўжыня ракі 70 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с.

Пачынаецца каля вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна, далей цячэ ў Хойніцкім раёне па нізіне Гомельскага Палесся. Прытокі — меліярацыйны канал Ізбынька (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічы Калінкавіцкага раёна.

Вадазбор плошчай 991 км², рэльеф раўнінны. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдняя вышыня вадазбору 131 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Гушчыня рачной сеткі каля 0,42 км/км². Азёрнасць вадазбору нязначная (менш як 1 %), забалочанасць 15 %, лясістасць 59 % (мяшаныя лясы), разаранасць 25 %.

Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчына Хойніцкага раёна пойма двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча ў 1960, 1974, 1976 гг. каналізавана на ўсім працягу. У 2006 г. праведзена паўторнае паглыбленне рэчышча на працягу 6,4 км (на ўчастку 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Віць — 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Барысаўшчына).

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 61 % аб’ёму гадавога сцёку, на летне-асеннюю межань — 23 %, на зімовую — 16 %. Максімальны ўзровень разводдзя ў 1‑й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4 м. Замярзае ў 1‑й дэкадзе снежня, ускрыццё ў 3‑й дэкадзе сакавіка. Крыгаход працягваецца 5 сутак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Фота на сайце «Фотоэнциклопедия Беларуси»

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Хойніцкага раёна