__NOTOC__ 22 верасня — дзвесце шэсцьдзесят пяты (дзвесце шэсцьдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 530: Баніфацый II становіцца Папам Рымскім. Ён стаў першым Папам, які быў остготам па паходжанню. 880: Пасля смерці Карламана, Баварыя перайшла ў рукі яго брата Людовіка III Малодшага. Яго незаконнаму сыну Арнульфу дасталася толькі Карынтыя. 1236: Адбылася Саўлеская бітва паміж войскам Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам жамойтаў і земгалаў з другога. Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў. 1789: Аб’яднаная расійска-аўстрыйская армія (25 тыс.) на чале з А. Суворавым перамагла асманскія войскі (100 тыс.) у бітве пры Рымніку. 1862: Прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн аб’явіў пра свабоду неграў-рабоў. 1919: Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ. 1943: У Мінску забіты В. Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі «Беларусь». 1949: СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі. 1960: Малі атрымала незалежнасць ад Францыі. 1972: У Стаўбцоўскім раёне заснаваны Коласаўскі мемарыяльны заказнік. 1980: Пачатак ірана-іракскай вайны (1980—1988). 1994: На тэлеканале NBC выйшаў першы эптзод серыяла «Сябры». 1999: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай. 2002: Пачалася ваенная аперацыя Францыі ў Кот-д’Івуары. 2023: Атакаваны ракетамі штаб Чаарнаморскага флоту Расіі ў Севастопалі.

Нарадзіліся

1764: Карл Фрэдрык Фален, шведскі энтамолаг 1791: Майкл Фарадэй, англійскі фізік і хімік (пам. 25.8.1867) 1886: Ражэ Бісьер, французскі жывапісец 1895: Пол Муні, амерыканскі акцёр 1895: Рольф Неванліна, фінскі матэматык 1903: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік (пам. 25.10.1942) 1905: Фрыц Вінтэр (мастак) 1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст 1937: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, беларускі эканаміст (пам. 1.2.2013) 1953: Сегален Руаяль, французскі палітык 1958: Андрэа Бачэлі, італьянскі оперны спявак 1963: Ірына Віктараўна Магучая, беларуская мастачка 1967: Фелікс Савон, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе 1976: Ранальда, бразільскі футбаліст

Памерлі

1531: Луіза Савойская, прынцэса Савойская 1572: Франсуа Клуэ, французскі жывапісец 1607: Алесандра Алоры, італьянскі мастак 1774: Клімент XIV, Папа Рымскі 1828: Чака, зулускі правадыр і палкаводзец 1850: Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША (нар. 3.1.1779) 1872: Уладзімір Даль, рускі лексікограф 1956: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1975: Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай (1929—1930; нар. 15.9.1898) 1999: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі 2001: Айзек Стэрн, амерыканскі скрыпач 2007: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім 2021: Юры Там, эстонскі лёгкаатлет

Святкуюць : Сусветны дзень без аўтамабіля

 — Дзень Незалежнасці ,  — Дзень адзінства балтаў  — Дзень Незалежнасці

922