Ле́нін (, ) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ленінскага сельсавета.
Размешчана на правым беразе Случы, на 9-м кіламетры шашы Мікашэвічы — Салігорск (), за кіламетраў пятнаццаць ад Мікашэвічаў.
Гісторыя У прывілеі караля Жыгімонта Аўгуста слуцкаму князю Юрыю Алелькавічу, удзельніку Лівонскай вайны, ад 1568 года на заснаванне мястэчка яго назва даецца як Ленін, гэта першая гістарычная згадка паселішча. Князь слуцкі Юрый Алелькавіч пры атрыманні прывілея на разбудову мястэчка ўжо меў у спадчыне гэтае паселішча. Яго бацька, таксама князь слуцкі Юрый Алелькавіч, удзельнік Аршанскай бітвы 1514 года, быў жанаты з Аленай, народжанай Радзівіл. Магчыма менавіта для яе стары князь Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з яе імем.
У спісах населеных пунктаў Расійскай імперыі, якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні Беларускага Палесся. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў 1884, «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці XIX ст. стала ўласнасцю князёў Вітгенштэйнаў. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»
У адпаведнасці з Рыжскім дагаворам паміж СССР і Польшчай 1921 года Ленін да 17 верасня 1939 года быў пад уладай Польшчы. З 1925 года ў Леніне размяшчалася рота КАП. Мястэчка было на самым усходнім ускрайку польскай дзяржавы, не раз думалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — Палескага ваяводства.
Цалкам разбураны і спалены нацыстамі, загінулі амаль усё жыхары -- больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць. Мемарыял ахвярам Халакоста стаіць пры ўваходзе на старажытныя іўдзейскія могілкі. Могілкі ўнікальныя і самі сабой, старыя надмагіллі там драўляныя, сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Такіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разьбою, няма болей ў Беларусі.
Пасля вызвалення Леніна тут не было ніводнай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі з гарадскога пасёлка да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў ЛенінскіАдминистративно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. Т. 2: (1944―1980 гг.). — 1987. — 281 с.. У 1940-1950 гадах -- цэнтр Ленінскага раёна (з 1950 года да скасавання раёна ў 1960 годзе адміністрацыйным цэнтрам былі Мікашэвічы).
Назва Ёсць легенда, якую нельга лічыць верагоднай, быццам у мясцовага памешчыка была дачка Лена, якая ўтапілася ў Случы, і засмучаны бацька ў яе памяць назваў паселішча Леніна.Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. Першая ж гістарычная згадка назвы Ленін -- 1568 год.
У часы Польскай Рэспублікі паселішча 31 мая 1939 года перайменавалі на Саснковічы, у гонар генерала Казімежа Саснкоўскага, міністра ваенных спраў (1920-1924), аднаго са стваральнікаў Корпусу аховы памежжа, перад гэтым думалі перайменаваць ў Згарэлае, а сядзібу планавалі перазваць у Казімежава.
У савецкія часы — гарадскі пасёлак, цэнтр раёна, а потым вёска Леніна — цэнтр Ленінскага сельсавета Жыткавіцкага раёна і саўгаса «Ленінскі», па другіх дакументах — Лінін, і зусім рэдка сустракалася сапраўдная назва Ленін.
Урэшце, у лютым 1975 года назву афіцыйна змянілі — пасёлак зноў пачалі называць Ленін, яго гістарычным імем.
Насельніцтва Год Тып Чалавек Двароў 1886 204 22 1908 мястэчка 98068 жыхароў пражывалі ў маёнтку Ленін. - 1909 101963 жыхары пражывалі ў маёнтку Ленін. 196 1994 893 320 2017 723
Славутасці
На старых праваслаўных могілках, у сасновым бары, ацалеў цікавы помнік драўлянага дойлідства: Свята-Крыжаўзвіжанская капліца ў гонар скасавання прыгону ў 1861 годзе. Будынак спарахнеў амаль дашчэнту за паўтара стагоддзі, але яшчэ стаіць. На вясковых могілках пахавана 1200 мірных жыхароў, расстраляных 16 лютага 1943 года ў час карнай аперацыі. У 1964 годзе на магіле пастаўлена стэла: «16 лютага 1943 года фашысцкія варвары спалілі звыш 1200 мірных грамадзян г.п. Ленін». Яўрэйскія могілкі. Адзіныя ў Беларусі яўрэйскія могілкі з захаванымі драўлянымі помнікамі. Шараговая забудова Праваслаўная капліца Вытворчы корпус (?) Царква Раства Багародзіцы (2000-я)
Страчаная спадчына Сінагога Сядзіба Радзівілаў Царква Нараджэння Божай Маці
Вуліцы 17-га верасня вуліца Інтэрнацыянальная вуліца Камсамольская вуліца Ленінская вуліца Лясная вуліца Міра вуліца Моладзевая вуліца Першамайская вуліца Рэвалюцыйная вуліца Садовая вуліца Савецкая вуліца
Выбітныя асобы Адам Сідаравіч Чопчыц — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, хормайстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры БССР (1963) Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок — беларускі паэт, дырэктар саўгаса, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015), сябра Беларускага аграпрамысловага Саюза. Валерый Міхайлавіч Капліч (нар. 1961) — беларускі энтамолаг, паразітолаг.
Крыніцы
Спасылкі
Ленін на Radzima.org
Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства