Плю́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Плюсы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спрындаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Барунскага і Быстрамавецкага сельсаветаўРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Альшанка, Баруны, Блюдзіна, Васількішкі 4 і ПеравалокаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 110 населеных пунктаў. 21 снежня 2007 года скасаваны вёскі Астравіты, Вангішкі, Шамялькі, хутары Васількішкі 6, Петкунішкі, Шакелі-БаравыяРешение Браславского районного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района. 13 верасня 2011 года скасаваны вёскі Дзерукі, Масцішча 2 і Прохараўка, хутары Думарышкі 4, Думарышкі 7 і СомінаРешение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского районаРешение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 132 О внесении изменения в решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1287 чалавек, з іх 67,9 % — беларусы, 16,3 % — рускія, 12,7 % — палякі, 1,1 % — латышыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 961 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе