Сла́бае ўзаемадзе́янне, ці сла́бае я́дзернае ўзаемадзе́янне — адно з чатырох фундаментальных узаемадзенняў у прыродзе. У прыватнасці, яно адказвае за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеянне называецца слабым, бо два іншыя ўзаемадзеянні, істотныя для ядзернай фізікі, (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасцю. Аднак слабае ўзаемадзеянне значна мацнейшае за чацвёртае з фундаментальных узаемадзеянняў, гравітацыйнае. Слабае ўзаемадзеянне з'яўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыус узаемадзеяння 10−18 м). Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеянне і слабае ўзаемадзеянне як розныя праявы адзінага электраслабага ўзаемадзеяння, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 года Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывен Вайнберг. За гэтую работу яны атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1979 год.

Літаратура Griffiths, David J. (1987) Introduction to Elementary Particles, Wiley, John & Sons, Inc. ISBN 0-471-60386-4 A. Lesov. The Weak Force: From Fermi to Feynman. — Thesis, University of South Carolina, 2009.

Уводная літаратура

Спецыялізаваная літаратура

Катэгорыя:Фундаментальныя ўзаемадзеянні Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы