АКСМ-221 — двухвосевы нізкападлогавы тралейбус. З’яўляецца сумеснай распрацоўкай ВА «Белкамунмаш» і прадпрыемства АМАЗ. МАЗ пастаўляў цалкам сабраны кузаў з шасі, а на «Белкамунмашы» ўсталёўвалі электраабсталяванне, уніфікаванае з мадэллю АКСМ-201. Першы АКСМ-221 выпушчаны ў сакавіку 2003 года.

Тралейбус створаны на базе аўтобуса МАЗ-103, таму большасць вузлоў у тралейбуса і аўтобуса ўзаемазаменныяБелКоммунМаш :: Продукция :: Троллейбус модели 221 . Электраабсталяванне АКСМ-221 уніфікавана з АКСМ-201. Мадэль мае тырыстарна-імпульсную сістэму кіравання цягавым электрарухавіком. Маецца інфармацыйнае табло і моўны аўтаінфарматар.

У 2003—2004 гадах былі выраблены 43 тралейбусы. У 2010 годзе вытворчасць мадэлі была адноўленая. Усе тралейбусы выкарыстоўваюцца ў МінскуТроллейбус АКСМ-221 bytrans.net .

Спасылкі

АКСМ-221 у Мінску (вул. Пляханава) АКСМ-221 у Мінску (вул. Машынабудаўнікоў)

Катэгорыя:Белкамунмаш Катэгорыя:Тралейбусы паводле алфавіта Катэгорыя:Тралейбусы Беларусі